У ВІЛЬНІ (Санет)

Ліхтарняў свет у сіняй вышыне...

Вітрынынамі зіяючыя крамы,

Кавярні, мора вывесак, як плямы,

Аннонсы і плакаты на сцяне.

 

Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!

Снуюць хлапцы, суюшчыя рэкламы...

Разносчыкі крычаць ля кожнай брамы...

Грук, гоман, гул, — усё ракой імкне.

 

А дальш — за радам кас, ламбардаў, банкаў, —

Агні вакзала... павадка фурманкаў...

Віры людзей... сіпяшчы паравоз...

 

Зялёны семафор... пакгауз... склады...

Заводаў коміны пад цьмой нябёс...

0, горада чароўныя прынады!