Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!

Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!

Вір людскі скрозь заліў паясы тротуараў,

Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць

І гараць аганьком вочы змучаных твароў!

 

А завернеш ў завулак — ён цесны, крывы;

Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў;

Між каменнямі - мох і сцяблінкі травы,

І на вежы, як круглае вока савы,

Цыферблат — пільны сведка мінулых учынкаў.

 

Ціша тут. Маўчаліва усталі — і сняць

У небе купалы, брамы, байніцы і шпіцы;

Грук хады адзінокай здалёку чуваць,

Часам мерныя ўдары звана задрыжаць

І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.

 

Ўспамяні маё сэрцэ, даўнейшыя дні!

Па загаду бурмістра усе, як належа,

Зачынілі ўжо вокны, загасілі агні...

Варта вулкай прайшла... І не спім мы адны —

Я, ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.