УСТУП

Звярнуў калісь Пегас на вулкі

З прывольных палявых дарог, —

І пракаціўся топат гулкі

І іскры сыпнулі з-пад ног.

 

У грудзі кволые запала,

Дачка каменняў, места мне.

Пачую я тэй іскры жала

І верш аб месце з сэрца мкне.