ПУГАЧ

Загарэлісь кроўю вочы.

Вось нясецца

3 цёмнай елкі гук нуды і смеха,

I далека голас аддаецца -

Пракацілася па лесе рэха.

I, лякаючысь, канца чакаеш ночы.

Усё здаецца: ўстаў лясун вялікі -

Чырванеюць, адбіваюць кроўю вочы,

Не змаўкае смех глухі і дзікі.