БЕЗНАДЗЕЙНАСЦЬ

Скарына, доктар лекарскіх навук,

У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.

Яны спрыяюць! Час! 3 рухавых рук

Скарыны п'е адвар пан земскі пісар хворы.

І ўраз пабачыў ён, што ізумруд

Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,

Што блеску ў ім німа... І з болем тут

Ён зразумеў, што ўжо к жыццю не вараціцца.