ЯН I МАЦІ

Ты стамілася, змарнела, слёз праліла рэчку.

Што ж, пастаў прад абразамі, запаліўшы, свечку:

Мо паможа Яну гэты свет і пацер словы...

Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы.

Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцякаюць,

А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць.

Сьвечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае,

І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае.

Ой, ня век жа свечцы тонкай зіхацець, гарэці.

Дагарыць яна і знікне, як і ўсё на свеці...