АСЕННЯИ НОЧАИ

Чарнеецца сажаю вечар.

Дождж б'ецца аб хвалі ракі;

Гуляе, гудзе над ёй вецер,

Заводзіць, што ў полі ваўкі.

Спакойна мне тут пад вадою:

Залёг я ля млына на дне;

Апруся на кола рукою, -

Млын казку старую пачне.

Кругі завіруюцца жорнаў,

Трасецца хадырна сцяна;

А думы - як колас без зёрнаў,

Усё мяне цягне да сна.

Бяспамятна колы піхаю,

Хілюся да дна галавой -

I ўжо я драмлю, засыпаю

Пад шум непагоды глухой.