Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае

Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае:

"Сцежка ў полі пралягае траўкай зарастае.

Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны, —

Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.

Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, —

Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай:

Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;

Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае".