ЗГУКІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

Ўся ў слезах, дзяўчына

Хіліцца да тына.

Поруч з ёю пад расою

Зіхаціць шыпшына.

Вецер павявае

І расу страхае.

Ой, напэўна, і дзяўчына

Лек на слёзы мае.

Адгадайце ж, людзі,

Хто страхаць іх будзе?

І чаму ён, жоўтадзюбы,

Аж дасюль марудзе?