ДОСІ ЎЖО ПРАЦЫ

Гэй, варушыцеся, коні панурыя,

Досі ўжо працы, бо сонца зайшло!

Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя

Боразны ў небе яно правяло.

Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя,

Месяц пакрые палі палатном...

Досі ўжо! З вамі вярнуся дахаты я

І пазабудуся сном.