3 ПЕСНЯЎ БЕЛАРУСКАГА МУЖЫКА II

Я хлеба ў багатых прасіў і маліў -

Яны ж мне каменні давалі;

I тыя каменні між імі і мной

Сцяною вялізнаю ўсталі.

Яна ўсё вышай і вышай расце

I шмат каго дужа лякае.

Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна?

Каго пад сабой пахавае?