РАЗРЫТАЯ МАГIЛА

Polatаj nad groby,

Piosenko żałoby.

Żygliński

Дробны дождж сячэ, ліецца;

Вецер злосна ў хату рвецца,

Ў полі стогнам аддаецца,

Стукне ў дзверы і вакно; —

Сэрцэ беднае заб'ецца

І адразу ў ім прачнецца,

І адразу скалыхнецца

Усё, што згінула даўно.

 

Ўспомніць сэрца, што любіла,

Ўспомніць моладасць і сілу,

Ўсё, што знікла і уплыла,

Ўсё успомніць, як у сне.

Бачу: сэрца не забыла,

Што жыццё ў ім загубіла...

І разрытаю магілай

Вее сумна на мяне.