Дзесь у хмарах жывуць павукі

Дзесь у хмарах жывуць павукі

Што снуюць павучыну дажджа.

Кожны тлусты і мяккі такі,

Скура слізкая, як у вужа;

Ў целе стыгне халодная кроў,

Злосць бясцэльная ў круглых вачах...

Чуеш! Во шорах ног павукоў,

Аплятаючых сцены і дах.