САМНАМБУЛ

Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй

І павёў яго ў цёмную даль за сабой,

І прывабіў да мглістай, халоднай вады, —
Сэрца білася рыбкай у сеці тады.

Але месяц правёў праз ракі светлы шлях.

І развеяўся з сэрца дрыжачага жах.

Зіхацела яна — серабра пуціна,

Увадзіла ў той край, дзе пануе весна.

Доўга, доўга цябе ён чакаў і шукаў,

Але вось час жаданы нарэшце настаў...

І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна:

Агарнула яго цішына, глыбіна.