3 ПЕСНЯЎ БЕЛАРУСКАГА МУЖЫКА

Гнусь, працую, пакуль не парвецца

Мне жыццё, як сагніўшая ніць;

А каб ведаў, што столькі пральецца

Майго поту, не стаў бы і жыць.

Адтаптаў сотні вёрст пехатом я,

Будаваў я дарогі, масты;

Ліўся пот мой, як рэзаў на ком'я

Плугам глебы сухія пласты.

Працаваў над пяском, над дрыгвою

I не мала там выцерпеў мук,

I не прыдзецца мне над зямлёю

Гэтых чорных саромецца рук.

А канаць ужо час: пот і слёзы

Мне жыццё, нібы мышы, грызуць;

Гора гне, як мяцеліца лозы,

Цэлы век не дае мне дыхнуць.

Шчасце ж гляне і ў даль пранясецца,

I магу я аб ім толькі сніць...

Дык няхай жа, няхай сабе рвецца

Мне жыццё, як сагніўшая ніць.

 

Наш сайт посвящен интересным приключениям знаменитого профессора Индианы Джонса.