У небе - ля хмары грымотнай

У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара

Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару.

Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай,

Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як слязамі, адна пралілася;

Гулкім раскатам грымотаў другая ў атказ азвалася.

І паасобку загінулі хмары бяздольные тыя,

Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые.