БУРА

Панурая, вялізная жывёла

Па шыры неба ў даль марудна праплывае.

Усё сціхла. Але вось паветра рассякае

Агністы меч і зіхаціць вясёла.

 

Ударыў ён — і грукат пракаціўся;

Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць.

І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,

А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.