ВАДЗЯНIК

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай

І гадамі грэюся — сплю на дне ракі.

Твар травой аблутана, быццым павуцынай,

Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.

 

Над вадой ля берага, ціха спіць асока,

Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,

Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —

І усё навокала сном адвечным спіць.