НАД ВОЗЕРАМ

Сонца ціха скацілася з горкі;

Месяц белы заплаканы свеціць,

Аглядае бахматыя зоркі,

Цягне з возера срэбныя сеці.

 

Ў іх русалкі заблуталі косы, —

Рвуць і блутаюць срэбрные ніці;

Ноч плыве над зямлёй, сее росы,

Ноч шапоча русалкам: "Засніце".