ВОЗЕРА

Стаяў калісь тут бор стары,

І жыў лясун у тым бары.

Зрубалі бор. — лясун загінуў.

Во след яго ад той пары:

Сваё люстэрка ён пакінуў.

 

Як у нязнаны свет акно,

Ляжыць, халоднае, яно,

Жыццё сабою адбівае

І ўсё, што згінула даўно,

Ў цёмнай глыбіні хавае.