ХРЭСЬБІНЫ ЛЕСУНА

Бор шумеў, навяваў зводны сон,

А у ім ціхі гул раздаваўся, -

Гэта ў небе лясун калыхаўся

На вяршынах вялізных сасон.

Яму месяц маркотны свяціў,

Падымалі крыжы ў неба елі, -

I у сіняй нябеснай купелі

Душу дзікую ён ахрысціў.