НАД МАГІЛАЙ

Каля шляху ў чыстым полі

Магіла стаіць;

Кругом круціць завіруха,

Гуляе, шуміць.

На магіле адзінока

Каліна расце;

Яе вецер абвявае,

Мяцеліца гне

I навокала магілы

Спявае-гудзіць

Пра таго, хто ў чыстым полі

Пахаваны спіць...