Максімава зязюля

Пуста мне ў дарозе. Hi душы...

Лес і лес. Кедры, лісцвянкі, бя-розы, малады параснік, кусты каля балот.

I не сказаць, каб усё гэта было вельмі пышна, густа ці наогул пры-гожа. Звычайны лес, часам даволі рэдкі і нават дробны.

А галоўнае — нейкая адвечная маўклівая нуда пануе тут і гняце думкі і пачуцці. I птушак не чу-ваць. Толькі зрэдку тарабаніць жаўна.

Вось я выходжу на болыны пра-гал, зелянейшы ад бяроз на яго ўскрайках,— дзесьці далека і неяк асабліва сумна еакукавала сібір-ская зязюля:

— Ку-ку! Ку-ку!

I мне ўспомніліся яго сумныя. вершы:

Не кувай ты, шэрая зязюля!..

Ці прылятае яна, шэрая, там, у Крыме, пакукаваці яму?

I дзе будзе мае апошняе прыту-лішча?

Можа, тут, у Сібіры,— як і яму, на далёкай чужыне?

I колькі, колькі нас, хадакоў і пасяленцаў, слухалі тут гэтае сум-нае кукаванне, прыгадваючы сабе бары мілае далёкае бацькаўшчы-ны?

1969 [год публікацыі]