У Горкім

Ёп пражыў усяго 25 гадоў, але плену гэтага жыцця, кароткага і яркага, як бліскавіца, суджана тое даўгалецце, якім лес надзяляе ўсё сапраўды таленавітае на зямлі.

«Максім Багдановіч па праву за-няў пачэснае месца ў наніай мала-дой паэзіі як высока таленавіты паэт і майстар пазтычнай формы. Сярод беларускіх паэтаў Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй, тонкім разумением і пачуццём паэзіі...

Максім Багдановіч быў і не менш таленавітым крытыкам. Яго артыкулы ў гэтай галіне здзіўля-юць сталасцю думкі, глыбокім пранікненнем у сутнасць паэтыч-ных твораў».

Так вызначыў месца Максіма Багдановіча ў гісторыі беларускай літаратуры народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Я к мне памагла кніга ,,

Белорусские поэты"

У пошуках аўтографаў Максіма Багдановіча зусім нечакана мне дапамагла кніга «Белорусские поэты (XIX — начало XX столетия)», выдадзеная на рускай мове ў Ленінградзе ў 1963 г. Было тэта так.

Працуючы над складаннем бібліяграфіі твораў Максима Багдановіча, я вяла перапіску з рукапіснымі аддзе-ламі некалькіх бібліятэк і з прыватнымі асобамі. У 1957 г. я напісала пісьмы зводнаму брату Максіма — Паўлу Ада-мавічу Багдановічу ў Яраслаўль і дваюраднаму брату — Аидрэю Трыфанавічу Галавану ў Маскву, у якіх раска-зала пра новыя выданпі і публікацыі твораў Максіма Багдановіча, пра літаратуразнаўчыя работы, прысве-чаныя яго творчасці, і папрасіла адказаць на некалькі маіх пытанняў, якія датычылі біяграфіі паэта. Я прасі-ла таксама паведаміць аб тым, ці не захаваліся ў іх або ў іншых сваякоў аўтографы М. Багдановіча. У прыватна-сці мяне цікавіў рукапісны сшытак паэта «Зеленя», пра які ўпаміналася ў перпіым выданні Твораў (1927—1928).

Абодва мае адрасаты адпісалі мне, адказалі на некато-рыя пытанні, але аўтографаў Максіма ў іх не аказалася.

Андрэй Трыфанавіч Галаван перадрукаваў маё пісьмо і разаслаў яго ўсім сваякам.

Аднойчы па рабоце мне падалі канверт, надпісаны незнаемым почыркам. Гэта было пісьмо з горада Горкага ад дваюраднай пляменніцы Максіма Багдановіча — Наталлі Глебаўны Кунцэвіч.

Наталля Глебаўна — інжынер, працуе ў г. Горкім 236. У 1964 г. у рукі ёй трапіла вышэйпамянёная кніга «Белорусские поэты», у якой вялікае месца займаюць творы Максіма Багдановіча. Яна ўбачыла, што вершы паэта вя-домы не толькі ў арыгінале, але выдаюцца і ў перакладзе на рускую мову. Прачытаўшы ў прадмове аб тым, што Максім Багдановіч — класік беларускай літаратуры, што беларускі народ помніць і шануе яго памяць, яна ўспомні-ла пра маё пісьмо, перасланае ёй у 1957 г. А. Т. Галава-нам, і вырашыла адказаць на яго.

Так завязалася ў нас ажыўленая перапіска. Наталля Глебаўна паведаміла, што ў яе ёсць некалькі аўтографаў Максіма Багдановіча, пісьмы яго бацькі Адама Ягоравіча і іншых сваякоў і многа сямейных фота.

Трэба ехаць, і неадкладна. Пачынаю збірацца ў дарогу. Некалькі дзён шукаю па ўсіх кнігарнях Міпска розныя выданні твораў Максіма Багдановіча і літаратуру аб ім і ўпэўніваюся, што ў продажы гэтых кніг няма. Знайшла толькі ўспаміны Адама Ягоравіча пра сына Максіма, апуб-лікаваныя ў зборніку «Беларуская літаратура. Даслодавап-ні і публікацыі» (вып. 3) і пласцінкі з песнямі па тэксты Максіма Багдановіча. Кнігі давялося збіраць праз Саюз пісьменнікаў, работпікаў Інстытута літаратуры і інш. 3 гэтымі падарункамі я і адправілася да Наталлі Гле-баўны.


[1] 2 3 4 5 6 7 8