У Горкім

Пакуль я спісвалася з Наталляй Глебаўнай, памерла некалькі сваякоў Максіма Багдановіча яго пакалення. 13 жніўня 1964 г. памерла ў Ленінградзе дваюрадная сяст-ра паэта Наталля Іванаўна Гапановіч. У гэтым жа, 1964 г., не стала дваюрадных сястры і брата Максіма Анны Тры-фанаўны і Андрэя Трыфанавіча Галаванаў. Праз Андрэя Трыфанавіча мне і ўдалося звязацца з Наталляй Глебаў-най. Андрэй Трыфанавіч памёр 15 верасня 1964 г., за два дні да майго прыезду ў Горкі.

Наталля Глебаўна пазнаёміла мяне з астатнімі сваяка-мі. Тры ночы амаль да раніцы мы разам разбіралі і пера-чытвалі пісьмы, якія ў яе захаваліся, каб адабраць тыя, што маюць гісторыка-літаратурнае значэнне.

Я пазнаёмілася з малодшым пакаленнем «беларускай калоніі» ў Ніжнім Ноўгарадзе, пра якую калісьці пісаў у сваіх успамінах Адам Ягоравіч Багдановіч. Дваюрадныя пляменніцы Максіма Багдановіча не былі ў Беларусі, але ўсе яны ведаюць, што бацькі іх паходзяць з Халопеніч.


1 2 3 4 5 6 7 [8]