У Горкім

Бліжэйшыя члены сям'і, акрамя бацькі, но разумелі штарэсаў Максіма, называлі яго дзіваком. Яны не заўва-жалі дэмакратычнага характару яго паэзіі, не разумелі яго зацікаўленасці да рэвалюцыйна-вызваленчага руху славян-скіх народаў, і ў першую чаргу — роднага яму беларускага народа. Не разумелі яны і таго, што Максім Багдановіч разглядаў сваю літаратурную працу як абавязак перад народам і служэнне яму. Гэта відаць з перапіскі Пятра Іванавіча Гапановіча (стрыечнага брата Максіма) з сяст-рой Верай Іванаўнай. У пісьме ад 6 мая 1915 г. ён пісаў:

«Гипертрофированное увлечение отдельными сторонами литературы и слишком завзятое отношение к «самостойной» Белоруссии без остатка поглощали все его [Максима] заботы и все внимание. Он запирался в своей комнате, зарывался в эти вопросы и в такой плотной двойной оболочке, изолированный от житейского, прожил все последние годы».

3 гэтага пісьма таксама відаць, што Максім сам адчувау сваю адарванасць ад народа і неўладкаванасць свайго лесу. Ён імкнуўся да самастойнага жыцця, складаў розныя планы ўладкавання свайго лесу, раіўся аб гэтым з аўтарам пісьма. «Так обрисовывается его нынешнее состояние и отсюда проистекает его решение: бросить дом своего отца и Ал. Афанасьевны и на стороне начать новую жизнь»,— пі-саў Пётр Іванавіч. Мы ведаем, што, скончыўшы ліцэй, у 1916 г. Максім выканаў сваю задуму — прыехаў праца-ваць у Мінск.

Адам Ягоравіч

Захавалася таксама многа пісем Адама Ягоравіча. Са-мае ранняе з іх датуецца 27 верасня 1880 г., астатнія 20 — 30-мі гадамі. У іх ёсць многа цікавых звестак аб навуко-вай рабоце самога Адама Ягоравіча, якую ён вёў да самай сваёй смерці.

У перапісцы сярэдзіны 20-х гадоў сустракаюцца звест-кі аб тым, як збіраліся матэрыялы для першага выдання Твораў Максіма Багдановіча (1927—1928).

Адаму Ягоравічу нялёгка было сабраць літаратурную спадчыну сыпа-паэта, бо ў Яраслаўлі не было многіх па-трэбных выданняў. Ён часта звяртаўся да сваёй пляменні-цы Веры Іванаўны Кунцэвіч, якая жыла ў той час у Гор-кім, з просьбай схадзіць у мясцовую публічную бібліятэку на Варварцы, пашукаць «Нижегородский листок» за 1915 г., каб спісаць апавяданне I. Франка, перакладзенае на рускую мову Максімам, а таксама праглядзець гэтую газету і выпісаць усё, што апублікавана ў ёй за подпісам: «Максім Багдановіч».

Адам Ягоравіч увесь час сачыў за публікацыямі твораў сына і літаратурай аб яго творчасці. У пісьме да Веры Іванаўны Кунцэвіч ад 15 кастрычніка 1939 г. чытаем:

«Спасибо тебе, дорогая Вера, за присылку вырезки об издании стихов Максима в сборнике. С присоединением Западной Белоруссии интерес к нему оживился, ибо одновременно мне прислали статью из «Литературной газеты» № 54 некоего Мозолькова, весьма хвалебную, из которой я узнал, что группа поэтов — Исаковский, Иринин, Семы-шга — выпускают в ближайшее время сборник «Избранные стихи» М. Богдановича в своих переводах на российский...»


1 2 3 4 5 [6] 7 8