У Горкім

Вось ён — невялікі сшытак у лінейку, трошкі пацямпе-лы ад часу, акуратна запоўнепы роўнымі, прыгожымі, дробнымі літарамі, напісанымі чорным чарнілам. Вокладкі няма. На першай старонцы сшытка наверсе напісана: «Максим Богданович» — чыясь няспрытная дзіцячая рука падкрэсліла імя аўтара два разы сінім чарнілам, відаць, хтось з пляменніц Максіма Багдановіча. Ніжэй буйнымі літарамі прыгожа выведзена: «Зеленя». Пад иазвай дробным чоткім почыркам напісан падзагаловак: «Стихи. Перевод с белорусского автора». Пад гэтым падзагалоўкам справа тэкст: «Переводы стихов — словно женщины: если красивы, то неверны; если верны, то некрасивы». Пад тэкстам подпіс: «Нем. писат. поговорка». У самым нізе загалоўнай старонкі сшытка — паметка аб месцы і часе напісання вершаў: «Яраслаўль. 1909—1913». На наступнай старонцы сшытка стаіць толькі адно прыгожа напісанае слова «Нютеі».

Беражліва перагортваю старонку за старонкай тэты зграбпа напісаны сшытак, у які з такой любоўю пяцьдзе-сят гадоў назад заносіў Максім Багдановіч пераклады сва-іх твораў. Розначытанняў з апублікаванымі з копіі А. Т. Галавана тэкстамі ў аўтографе нямнога, але яны ёсць і павінны быць улічаны пры падрыхтоўцы наступ-ных выданняў твораў паэта.

А вось і тая, для каго паэт так любоўна рыхтаваў свой дар. 3 фотакарткі пяшчотна глядзіць маладая прыгожая дзяўчына. Чытаю яе пісьмо да сястры Веры Іванаўны ад Hi 12 кастрычніка 1913 г., у ім цытуюцца вершы М. Багдановіча, якія ёй найболын спадабаліся. Гэта трьь ялет «На солнце загляделся я...», «Триолет XVIII века», «Мне долгое забвенье вами...», «Слышишь гул? Это дико-печальный лесун...» і «Скоро вечер в прошедшее канет...».

Цікаўлюся лесам Нюты. Наталля Глебаўна расказвае, што яна была абаяльная, цікавая жанчына. «Гэта быў адзіны чалавек у нашай сям'і, з якім Адам Ягоравіч раз-маўляў як з роўным, не павучаючы, з думкай якога па тэарэтычных пытаннях ён лічыўся»,— расказвае Наталля Глебаўна.

У той час, калі Максім Багдановіч падараваў Нюце сшытак «Зеленя», яна вучылася на Вышэйшых жаночых курсах у Маскве, на аддзяленні матэматыкі і астраноміі. У час вучобы яна праявіла выдатныя здольнасці да матэ-матыкі. Прафесары прадказвалі ёй вялікую будучыню.

У час першай сусветпай вайны Нюта выйшла замуж за студэнта Яўгена Міхайлавіча Селіваноўскага, які неўза-баве загінуў на фронце. Скончыць Вышэйшыя жаночыя курсы ёй не ўдалося, бо ў гады разрухі было цяжка жыць, а на яе руках засталося дзіця. Яна прыязджае ў Ніжні Ноўгарад, працуе ў фатаграфіі Дзімітрыева і выхоўвае дачку Кацю. Памерла Анна Іванаўна 24 мая 1941 г.

Апошні год у Яраслаўлі

 

Захавалася цікавае пісьмо стрыечнага брата Максіма Багдановіча — Пятра Іванавіча Гапановіча (роднага брата Нюты) да сястры Веры ад 6 мая 1915 г. Яно пралівае' святло па ўмовы жыцця і творчасці Максіма Багдановіча ў тыя часы.

У 1915 г. у Максіма быў родны брат Лёва і пядь вводных братоў (ад трэцяй жонкі Адама Ягоравіча — Аляк-сандры Апанасаўны Мякоты). Жылі ўсе разам. Пачалася вайна. Жылося цяжка. Бацька ўвесь час ездзіў па каман-дзіроўках ад Сялянскага банка. На руках у Аляксандры Апанасаўны было сямёра дзяцей. Праўда, Максім і Леў былі ўжо дарослыя, але яны япічэ вучыліся, а не працава-лі. Максім у тэты час быў ужо хворы і меў патрэбу ў до-глядзе і клопатах. Але.ён стараўся не дакучаць сваёй асо-бай другім. Зачыняўся ў сваім маленькім пакойчыку і ад-даваўся любімаму запятку. Многа чытаў, вывучаў літара-туры славянскіх народаў, завязваў сувязі з рускімі, бела-рускімі і ўкраінскімі часопісамі і газетамі, спісваўся з дзеячамі беларускай літаратуры, актыўна адгўкаўся ў друку на выхад новых кніг, пісаў вершы, артыкулы, рэ-цэнзіі.


1 2 3 4 [5] 6 7 8