У Горкім

Кніга з друкарні Марціна Кухты

 

Адам Ягоравіч рабіў усё, што мог, каб вылечыць дзяцей ад туберкулёзу. Але ў той час медыцына не мела сродкаў ад гэтай хваробы, і дзеці гінулі адзін за адным.

Першы раз Адам Ягоравіч навёз сваіх сыноў Вадзіма і Максіма «на кумыс» у вёску Караякупава Уфімскай гу-берні ў 1900 г. Захавалася цікавае дзіцячае пісьмо старэй-шага Максімавага брата Вадзіма, адрасаванае стрыечнай сястры Веры. Дзесяцігадовы Вадзім расказвае пра пада-рожжа, цікава апісвае прыроду, мясцовыя звычаі, выказ-вае рознабаковыя веды. Ён ужо ведаў і Лабачэўскага, і Дзяржавіна, і Пугачова. Гэтыя веды ён не мог набыць у першым класе гімназіі. Пісьмо маленькага Вадзіма свед-чыць пра ўмовы, у якіх выхоўваліся дзеці Багдановічаў. Гэта была культурная, інтэлігентная сям'я, дзе панавалі дэмакратычны дух, вялікая прага да ведаў. Маючы шыро-кія погляды на жыццё і павагу да здабыткаў рускай і сусветнай культуры, Адам Ягоравіч рабіў многае для таго, каб яго дзеці любілі родны беларускі народ, яго мову і творчасць.

У 1902 г. Максім паступіў у Ніжагародскую гімназію. Праз тры гады ён быў сведкам рэвалюцыйных падзей 1905 г. у Ніжнім Ноўгарадзе. У гімназіі таксама праходзі-лі вучнёўскія мітынгі, у якіх прымалі ўдзел браты Багдановічы, асабліва Вадзім. Захавалася фота Вадзіма 1907 г.

У гімназіі Максім Багдановіч многа чытае, займаецца самаадукацыяй, вывучае гуманітарныя навукі. Упершыню знаёміцца паэт з сучаснымі яму перыядычпымі выданнямі на беларускай мове і пачынае выпісваць «Нашу долю», а пазней — «Нашу ніву».

У 1907 г. Максім Богдановіч дасылае ў беларускую газету «Наша ніва» свой першы твор — лірычнае апавя-данне «Музыка» («Наша ніва», 6 ліпеня 1907 г.).

У 1908 г. сям'я Багдаповічаў пераязджаеі ў Яраслаўль, куды быў перавсдзены па службе Адам Ягоравіч.

Скончыўшы гімназію, Максім у 1911 г. упершыню, ужо дарослы, наведвае Беларусь. Каля месяца жыве ён на вёсны непадалёку ад Вілейкі, уважліва прыслухоўваецца да жывой беларускай мовы, слухае песні і казкі.

У пачатку 1914 г. выйшла з друку кпіжка вершаў М. Багдановіча «Вянок», датаваная І913 г. Затаіўшы дыхание, бяру ў рукі два экземпляры «Вянка» з аўтографамі М. Багдановіча. Гэта падарунак Наталлі Глебаўны.

У яе захаваўся яшчэ адзін экземпляр «Вянка» з аў-тарскім надпісам яе маці Веры Іванаўне Гапановіч (дваю-раднай сястры М. Багдановіча).

Рукапіс Максіма Багдановіча

 

Кнігу «Вянок» Максім Багдановіч падараваў стрыеч-най сястры Нюце (Анне Іванаўне Гапановіч), да якой ён адчуваў сардэчную сімпатыю. Прачытаўшы яго вершы, Нюта сказала яму, што ёй цяжка ацаніць іх, бо яна не ве-дае беларускай мовы. Тады Максім выбраў са свайго збор-ніка «Вянок», з вершаў, апублікаваных у перыядычных выданнях, і са сваіх рукапісаў 22 вершы і пераклаў іх на рускую мову. Сшытак перакладаў паэт назваў «Зеленя». Гэтыя пераклады вядомы па зборах твораў М. Багданові-ча. Друкаваліся яны па копіі сшытка «Зеленя», знятай дваюрадным братам Максіма Багдановіча — Андрэем Тры-фанавічам (а не Андрэем Пятровічам, як зазначана ў Творах М. Багдаповіча 1927 г. выдання) Галаванам. Копія гэта загінула ў час вайны. Аўтограф сшытка «Зеленя» за-хоўваўся з 1914 г. у Анны Іванаўны Гапановіч, а пасля яе смерці (1941 г.) — у сястры яе Веры Іванаўны і, нарэшце, у дачкі Веры Іванаўны, пляменніцы Анны Іванаўны — Наталлі Глебаўны Кунцэвіч.


1 2 3 [4] 5 6 7 8