У Горкім

Бацькі пераехалі ў Гродна ў 1892 г., калі Максіму было 7—8 месяцаў. Тут і прайшло яго маленства. Захавалася некалькі сямейных фотакартак той пары. Вось маленькі Максім стаіць босымі ножкамі на стале, у кашульцы. Каля стала побач з ім — зусім маладая яго маці. Гэта фота зроб-лена, відаць, месяцы праз два пасля пераезду сям'і ў Гродна.

На другім фота, прыблізыа таго ж часу, Марыя Апана-саўна сфатаграфавапа са старэйшым сынам Вадзімам.

На фота 1894 г. бачым двух братоў — Вадзіма і Максі-ма. Яны трымаюцца за рукі. Максім нагадвае дзяўчынку.

Іх маці вельмі хацела мець дачку і таму часта апрана-ла меншага — Максіма — у сукенку.

У канцы 1895 г., відаць, быў зроблены і фотаздымак, на якім мы бачым Марыю Апанасаўну і Адама Ягоравіча з трыма дзецьмі — Вадзімам, Максімам і Лёвам. Лёва яш-чэ маленькі, сядзіць на каленях у бацькі.

Першае гора напаткала Максіма, калі яму было пяць гадоў: ва ўзросце 27 гадоў памерла ад туберкулёзу яго маці.

Каб не пакідаць без догляду дзяцей, Адам Ягоравіч выпісвае з Адэсы сваю малодшую, не ўладкавапую яшчэ ў жыцці, сястру Марылю (Марыю Ягораўну Багдановіч), якая выхоўвае асірацелых малых тры гады — да таго часу, пакуль Адам Ягоравіч не ажаніўся другі раз і яна сама не пайшла замуж. Дзеці шчыра любілі сваю маладую цётку. На фота мы бачым маладую прыгожую дзяўчыну, цётку Максіма, у беларускім нацыянальным уборы.

У 1896 г. сям'я Багдановіча пераязджае ў Ніжні Ноў-гарад. Тут Адам Ягоравіч знаёміцца з Аляксеем Максіма-вічам Горкім. 3 гэтага часу і пачалася іх дружба, пра якую так цёпла пісаў Адам Ягоравіч у сваіх успамінах пра Гор-кага.

Праз тры гады сем'і іх парадніліся. У 1899 г. Адам Яго-равіч ажаніўся з родпай сястрой жонкі М. Горкага — Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай. Ёсць сямейнае фота тых гадоў. Стаяць побач Аляксей Максімавіч і Адам Яго-равіч, побач з імі (каля А. М. Горкага) — іх цешча. На пярэднім плане — сестры Волжыны, у замужжы Кацяры-на Паўлаўна Пешкава і Аляксандра Паўлаўна Багдановіч. Кацярына Паўлаўна — з маленькім сынам Максімам.

Па сведчанню самога Адама Ягоравіча Аляксандра Паўлаўна была добрай маткай яго дзецям.

Ды спакой і шчасце ў сям'і Багдановічаў былі кароткія. Нарадзіўшы сына, АляКсаіідра Паўлаўпа памерла ад родаў.

Сына яе назвалі Аляксандрам, выхоўваць яго ўзялі да сябе Кацярына Паўлаўна і Аляксей Максімавіч. Але пражыў Шурык нядоўга. Ён памёр ад дызентэрыі, калі яму было 5 гадоў.

Трэці раз Адам Ягоравіч ажаніўся з Аляксандрай Апа-насаўнай Мякотай — сястрой сваёй першай жонкі Марыі Апанасаўны. 3 ёю ў Адама Ягоравіча было яшчэ пяць сы-ноў: Павел, Мікалай, Аляксей, Вячаслаў і Раман. Захава-ліся фота Аляксандры Апанасаўны і дзяцей.

Але гора не адыходзіла ад сям'і. У 1908 г. памёр ад туберкулёзу лёгкіх старэйшы сын Адама Ягоравіча Вадзім, 25 мая 1917 г. памёр Максім, у 1918 г. загінуў Лёва, паў-міралі ў розны час і тры зводныя браты Максіма, якія так-сама хварэлі на туберкулёз. Сам Адам Ягоравіч памёр 16 красавіка 1940 г. Перажылі бацьку толькі два яго сыны — Павел і Мікалай.


1 2 [3] 4 5 6 7 8