У Горкім

Сярод дарагіх сэрцу рэліквій

 

Цягнік прыбывае ў Горкі ў 6 гадзін 40 мінут. На перо-не мяне чакае жанчына, якой я ніколі не бачыла, але якую палюбіла па цікавых, дасціпных пісьмах. У руках яна тры-мае галінку рабіны — умоўны знак. Не ведаю чаму, але я адразу пазнала б яе і без умоўнага знаку.

Таксі хутКа дамчала нас да вуліцы Мініна і спынілася каля старога, пацямнелага ад часу драўлянага дома з ме-занінам.

Сяджу ў цесным пакоі Наталлі Глебаўны. На дубовым пісьмовым стале; з разьбой ляжаць перада мной рукапіс Максіма Багдановіча — сшытак «Зеленя», два экземпляры прыжыццёвай кнігі вершаў «Вянок» з аўтографамі паэта (падарунак цёткам Магдаліне Ягораўне і Марыі Ягораўне) і асобны адбітак з часопіса «Украинская жизнь» з артикулам «Краса и сйлаі» — таксама з аўтографам паэта. Побач ляжыць сямейны альбом Багдановічаў. На шафе стаіць вя-лікае сямейнае фота ў раме, на якім пазнаю Максіма Гор-кага і Адама Ягоравіча Багдановіча (бацьку Максіма), Кацярыну Паўлаўну Пешкаву (народжаную Волжыну) з маленькім сынам Максімам, родную сястру яе Аляксандру Паўлаўну, якая была другой жонкай Адама Ягоравіча і цешчу Максіма Горкага і Адама Багдановіча.

А на ложку Наталлі Глебаўны сядзіць плюшавы міш-ка (ён ужо абшыты байкай), якога пяцьдзесят гадоў назад падараваў сваей двухгадовай дваюраднай пляменніцы На-ташы Максім Багдаповіч. Яму было ў той час 22 гады. На-талля Глебаўна не помніць свайго дзядзьку-паэта, але светлую памяць аб ім перадалі ёй маці — Вера Іванаўна Гапановіч (па мужу Кунцэвіч) і яе родныя сестры Анна Івапаўна і Наталля Іванаўна . Гапановічы — дваюрадныя сестры Максіма Багдановіча.

Лес сям'і Багдановічаў

Праглядаю сямейныя фота, і перада мной паўстае тра-гічны лёс сям'і Багдановічаў.

Дзед Максіма Багдановіча — Ягор Лук'янавіч Багда-новіч — быў прыгонным дваровым (поварам) у памешчы-ка Лапо ў Халопенічах Барысаўскага павету. Пасля 1861 г. займаўся гандлем.

Бацька Максіма — Адам Ягоравіч парадзіўся ў Хало-пенічах у год вызваления ад прыгону, 7 красавіка (25 са-кавіка па старому стылю) 1861 г. (па метрычнаму пасвед-чапню 25 сакавіка 1862 г.). Гэтыя даты ўпамінаюцца ў пісьме Адама Ягоравіча да пляменніцы Веры Іванаўны Кунцэвіч ад 11 красавіка 1937 г.

Скончыўшы халопеніцкую школу, Адам Ягоравіч пра-цаваў спачатку памочнікам настаўніка, гіасля — кандыта-рам. Прага да ведаў прымусіла яго кінуць прафесію каНды-тара і паступіць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Аб тым, што жылося яму ў гэты час нялёгка, сведчыць яго пісьмо да маці Анэлі Фамінічны ад 27 верасня 1880 г. Ён паведамляў, што не пісаў таму, што не было грошай на марку. 3 подпісу пад гэтым пісьмом відаць, што сапраўднае імя Адама Ягоравіча — Адольф. Наталля Гле-баўна сцвярджае, што яму змянілі імя Адольф на Адам у семінарыі.

У 1882 г. Адам Ягоравіч скончыў семінарыю, пасля на-стаўнічаў у Мінску, працаваў у Сялянскім банку ў Грод-на, Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі загадваў навуковай бібліятэкай Яраслаўскага гістарычнага музея і працаваў выкладчыкам мастацка-пе-дагагічнага тэхнікума. Адам Ягоравіч на працягу ўсяго жыцця вёў навуковую работу і ў савецкі час стаў вядомым этнографам.

Памёр у Яраслаўлі 16 красавіка 1940 г.

Маці Максіма — Марыя Апанасаўна, дачка паглядчы-ка ігуменскай бальніцы Апанаса Іванавіча і Таццяны Во-сіпаўны Мякота, нарадзілася ў 1869 г. Яна вучылася ў жа-ночай настаўніцкай школе, спрабавала пісаць апавяданні.

Замуж за Адама Ягоравіча япа выйшла ў 1888 г. У іх было чацвёра дзяцей: Вадзім (нарадзіўся ў Мінску 6 са-кавіка ст. ст. 1890 г., памёр у Ніжнім Ноўгарадзеў 1908 г.), Максім (нарадзіўся ў Мінску 27 лістапада ст. ст. 1891 г., памёр у Ялце 12 (25 нов. ст. мая 1917 г.), Леў (нарадзіўся ў Гродпа 14 лістапада ст. ст. 1894 г., памёр у Кіеве ў 1918 г.) і Ніна (нарадзілася ў Гродна 30 мая ст. ст. 1896 г., памерла маленькай у Ніжнім Ноўгарадзе).


1 [2] 3 4 5 6 7 8