Браты Багдановічы

3 1903 па 1911 г. я вучыўся ў Яраслаўскай казённай гімназіі. Гэта былі неспакойныя гады. Калі мы былі першакласнікамі, пача-лася вайна з Японіяй. У наступ-ных класах, яшчэ зусім дзяцей, нас цікавілі рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. Прайшлі гады па-літычнага ўздыму, і мы, гімназі-сты, адразу востра адчулі наступление чорпай рэакцыі. Кожная праява вальнадумства строга ка-ралася. Але рэвалюцыйныя настроі рабочых і перадавых колаў інтэлі-генцыі пранікалі і ў асяроддзе гімназістаў.

Міма акон гімназіі часта пра-язджалі казачыя патрулі. Адчы-ніўшы вокны, гімназісты крычалі ўслед: «Апрычніна! Апрычніна!» Сярод педагогаў нашай гімпазіі былі людзі ліберальна і нават рэ-валюцыйна настроеныя. Іх ідэі ўспрымалі многія вучні. Жыва-творчы ўплыў меў на нас класны настаўпік, выкладчык лацінскай мовы Уладзімір Уладзіміравіч Бе-лавусаў. Урокі лацінскай мовы часта ператвараліся ў лекцыі пра лепшыя творы рускай і сусвет-най літаратуры. Уладзімір Уладзі-міравіч выказваў сваё пезадаваль-ненне існуючым дзяржаўным ладам.

Прагрэсіўнымі для таго часу бы- лі і погляды выкладчыка геаграфіі і гісторыі Парфірыя Іванавіча Мізінава. Памятаю, калі гімпазіст адказаў словам! падручніка: «Прагрэс Еўропы абумоўлсны манархіч-пай сістэмай», Мізінаў зазначыў: «Ну, гэта, дапусцім, яшчэ певядома!»

Парфіры Іванавіч, нягледзячы на нязгоду дырэкцыі гімназіі, арганізаваў для вучняў отарэйшых класаў літа-ратурны гурток. Мы наведвалі яго некалькі гадоў. Гэта быў цікавы гурток. Гімназісты чыталі рэфераты пра кла-січлую рускую літаратуру. Але асабліва ажыўлена стала на запятках гуртка, калі ў 1908 г. у наш клас прыйшоў новы вучань, які прыехаў з Ніжняга Ноўгарада. Навічка звалі Максім Багдановіч.

Сціплага, выхаванага і таварыскага, яго адразу палю-1 біў клас. Ен уразіў нас веданпем літаратуры, разу-X меннем літаратурных і грамадскіх з'яў. У пытаннях літаратуры ён быў на галаву вышэй за ўсіх нашых меда-лістаў.

На занятках гуртка Максім прачытаў многа рэфера-таў. У маёй памяці захавалася толькі некалькі з яго шмат-лікіх дакладаў: «Новыя павевы ў рускай літаратуры», «Сучасная літаратура і народны рух», «Сімвалізм і дэка-дэнцтва». Мы як зачараваныя слухалі яго жывую, цікавую гутарку аб прыгажосці твораў Талстога, Тургенева, Пуш-кіна, Лермантава і іншых волатаў рускай літаратуры. Высока ацэньваючы іх мастацкае майстэрства, ён, аднак, , настойліва падкрэсліваў думку аб тым, што пры ўсіх сваіх вартасцях руская класічная літаратура яшчэ далёкая ад народа. Будучыя карыфеі літаратуры, гаварыў ён, безумоўна, павінны больш удзяляць увагі рабочаму люду і сялянству. У якасці першай ластаўкі ў гэтым кірунку ён называў Максіма Горкага. Такая літаратура будзе ство-рана ў Расіі толькі тады, калі не будзе рэжыму прыгне-чання.


[1] 2 3