Браты Багдановічы

Максім быў на год старэйшы за мяне, але выглядаў ён болып стала. На дакладныя навукі ён не звяртаў асаблі-вай увагі, хоць паспяваў па ўсіх прадметах. Сядзеў Мак-сім на чацвёртай парце, за маёй спіной. Да аднакласнікаў ставіўся па-сяброўску, часта памагаў таварышам пісаць сачыненні.

Выгляд у Максіма быў сур'ёзны і засяроджаны. Калі пачынаў гаварыць, твар яго зацвітаў усмешкай. Карэктны і ветлівы, ён умеў іранізаваць, у сваёй кампаніі жартаваў. Самымі бліжэйшымі яго сябрамі ў класе былі гімназісты Дзябольскі, Арлеанскі і Ушакоў.

У нашай гімназіі была лепшая ў горадзе зала. Таму яе часта наймалі ўвечары для канцэртаў. Гімназісты мелі права ўваходу на канцэрт па кантрамарках і слухалі стоячы. На гэтых канцэртах часта прысутпічаў Максім Багдановіч. Ён любіў музыку.

Я цікавіўся прыродазнаўчымі навукамі, Максім — гу-манітарнымі. Але, нягледзячы на гэта, мы сябравалі. Іду-чы з гімназіі, мы часта гулялі па вуліцах і гутарылі на розныя тэмы. Максім расказваў мне пра рэвалюцыйных дзеячаў, пра погляды Пляханава, пра літаратурныя на-вінкі. Я інфармаваў яго аб новым у галіне прыродазнаў-чых навук.

Але болып цесная дружба звязвала мяне з малодшым братам Максіма — Лёвам, які вучыўся па адзін клас пі-}кэй за нас з Максімам. 3 Лёвам збліжалі нас і цікавасць да дакладных навук і любоў да воднага спорту.

У Левы не было такой мэтаімкнёнасці, як у Максіма. Таварыскі, жывы, заўзяты весялуп, ён быў усеагульным любімцам. У яго былі выключныя здольнасці да матэма-тычных навук. Задачы, якія з вялікай цяжкасцю рашалі самыя лепшыя вучні, ён заўсёды рашаў жартуючы. Вы-кладчыкі дакладных навук прарочылі яму вялікую буду-чыню.

Лёва сябраваў і са мной і з маімі братамі Сяргеем і Дзмітрыем. У нас была шасцівёславая лодка, і мы часта ўчатырох рабілі цікавыя падарожжы па Волзе. Часам вы-думлялі свавольныя жарты. Увсчары, калі з Яраслаўля адпраўляўся ўверх па цячэпню параход таварыства «Па Волзе», двое з пас забіраліся на сярэдзіну палубы, а двое, адплыўшы ўверх па цячэнию, чакалі параход у лодцы. Калі той набліжаўся да лодкі, хлопцы, што былі на палубе, скакалі ў ваду. Аднойчы ў мясцовай газеце з'явілася заметка «Дзіўны выпадак». У заметцы паведамлялася, што позна ўвечары з парахода кіпуліся ў Волгу два чалавекі (відаць, злодзеі), іх падабрала лодка, якая хутка знікла. Гэтая заметка прымусіла нас спыніць рызыкоўныя жарты.

У 1911 г. мы з Максімам скончылі гімназію, а Лёва перайшоў у восьмы клас, і нашы сустрэчы спыніліся. Я паступіў у Маскоўскі універсітэт, Максім — у Яраслаў-скі юрыдычны ліцэй.

3 Максімам я сустрэўся пасля гэтага толькі адзін раз. Гэта было ў 1913 ці ў 1914 г. Прыехаўшы з Масквы ў Яраслаўль, я сустрэў яго на вуліцы. Максім быў вельмі сумны, відаць, зусім дрэнна сябе адчуваў. I ўсё ж у той час я ніяк не мог думаць, што хвароба так моцна падта-чыла Максімава здароўе, што яго не стане ў дваццаць пяць гадоў.

Лёва ў 1912 г. паступіў у Маскоўскі універсітэт. Знік ен з j\taix вачэй у часе першай сусветнай вайны. Толькі пядаўна, праз пяцьдзесят гадоў, я даведаўся, што Лёва неўзабаве пасля таго загінуў у віры вайны, што не уда-лося расквітпець яго бліскучаму матэматычпаму таленту.


1 2 [3]