Браты Багдановічы

У дні рэакцыі было рызыкоўна выказваць такія думкі. Але Парфіры Іванавіч і аднакласнікі любілі Максіма, і готыя недазволеныя выказванні не выходзілі за межы гуртка.

Жыва цікавіўся Максім пытаннямі формы ў мастацтве. Ён прызнаваў некаторыя дасягненні ў галіпе развіцця мастацкіх сродкаў у паэзіі, як, напрыклад, музычнасцБ у сімвалістаў. Але, падкрэсліваў ён, паэзія іх далёкая ад жыцця.   На дэкадэнцтва Максім глядзеў   адмоўна, лічыў яго нездароваю з'явай, крыўляннем і лічыў, што шлях літаратуры — збліжэнне з народам, з яго твор-

часцю.                                         u

Высмейваючы крыулянне дэкадэнтау, Максім, памятаю, працытаваў у адным дакладзе такую пародыю:

Рифма-твор старинный Тредья — ковский был пиит хитрец — мастер, буду впредь я по нему писать стихи. Все слова я очень просто рифме в жертву отдаю.

 

Страждет с каждым днем отчаянней: читатель за грехи. Ходит челн мой непричален-ный по морю чепухи.

На адных занятках гуртка Максім зрабіў даклад пра беларускую паэзію. Ён пазнаёміў нас з развіццём бела-рускай літаратуры, з творамі Янкі Купалы, Якуба Ко-ласа, Змітрака Бядулі і іншых. У гэты вечар Максім упер-шыню прачытаў некалькі сваіх вершаў на беларускай мове. Гэта былі думкі пра лёс роднага народа:

Дождж у полі і холад... Імгла... Дзесь у вёсцы міргаюць агні. Там, злякаўшысь, схавалась, лягла Доля горкая ў чорным цяні.

I пад пёмнымі скрыдламі ночы Не ўбачаць цяпер яе вочы.

Толькі вецер асенні начны Ў полі сумна гудзіць і пяе Аб радзімай старонцы глухой Ды аб долі няшчаснай яе.

Цісне сэрца мне песня начная... Хай жа голасна вецер спявае,

Хай пяе ён у роднай зямлі, . Каб у сэрцах нам сорам збудзіць, Каб змагацца з няпраўдай ішлі, У чыім сэрцы сумленне не спіць.

Долю чорпую поч не схавае, Калі выльецца песня ямвая!

Даклад выклікаў сярод гурткоўцаў вялікую цікавасць. ^вае погляды Максім адстойваў заўсёды горача і смела, н спрачаўся не толькі з аднакласнікамі, але і з выкл чыкамі. Так, напрыклад, на пасяджэннях літаратурнага гуртка ён крытыкаваў і кіраўніка гуртка Парфірыя Івана-віча Мізінава. Парфіры Іванавіч чамусьці не любіў Лер-мантава. Тлумачыў ён гэта тым, што Лермантаў вёў ня-строгі спосаб жыцця, а ў доказ чытаў вытрымку з успамі-наў нейкай сучасніцы Лермантава. Максім заўзята спра-чаўся з ім, даводзячы, што пры ацэнцы паэта нельга грунтавацца на запісках не зусім аб'ектыўнай жанчыны, што трэба меркаваць пра паэта па яго творах, якія па глыбіні пачуццяў і музычнасці можна параўнаць хіба толькі з творамі Пушкіна.

Гэтыя гарачыя спрэчкі не перашкаджалі прыязным адносіпам Мізінава і Белавусава да Максіма Багдановіча. Нават наш айцец Івап, які выкладаў закон божы і не цярпеў пярэчанняў, не адважваўся крычаць на Максіма, калі той, расказваючы пра паходжанне жыцця на зямлі, гаварыў, што тэорыя эвалюцыі супярэчыць біблейскім легендам аб стварэнні Сусвету. На здзіўленне ўсяму класу, айцец Іван прыняў бой і спрабаваў адвергнуць тэорыю эвалюцыі.


1 [2] 3