Пяць месяцаў у Мінску

—   У хуткім часе ў Мінск прыедзе Максім Багдановіч!

—   Калі?

—   Надоўга?

—   Што ён піша?

—   Максім Багдановіч піша, што хоча пажыць у Мінску, у сваім родпым горадзе, дыхнуць паветрам Бацькаўшчыны, пачуць жывую беларускую мову. Просіць паклапаціцца аб працы для яго, а калі канкрэтна прыедзе, яшчэ напіша або папярэдзіць тэлеграмай.

Нас ахапіла і радасць і трывога. Радасць, што пазнаем нашага да-рагога паэта, і трывога за яго зда-роўе, яго жыццё...

Як доўга ён з намі пабудзе?

Было гэта недзе ў палове верасня 1916 г.

У «Беларускай хатцы» на Захар'еўскай вуліцы, № 18 — сталоўцы Таварыства помачы ахвярам вайны — кожны вечар збіраліся як сябры, так і працаўнікі Камітэта Таварыства, каб разам скаратаць вольны вечар, падзяліцца думкамі ды ўражаннямі перажытага дня.

Цяпер вестка аб прыездзе М. Багдановіча дала новую тэму для гутарак і адначасова новыя абавязкі. Трэба было падумаць загадзя, дзе ён будзе жыць. Пера-біраючы розныя магчымасці, за-трымаліся на тым, што найлепш будзе наняць пакой у Бядулі Зм. Бядуля з сёстрамі Рэняй і Чэрняй жыў на маленькай ціхай вуліцы Малой Грыгор'еўскай у доме Рэдзькі. Дамок стаяў у глыбіні панадворка, за домам быў садок, студпя. Ціха, спакой, добрае паветра. Кватэра (там больш ніхто не жыў) мела тры пакоі: два займаў Зм. Бядуля з сёстрамі, а трэці — вялікі, светлы, з асобным уваходам — цалкам стаяў пусты. (У гэтым пакоі я пасля жыла некалькі месяцаў са сваёй маці.)

3 Бядуляй хутка дагаварыліся. Ён быў рады мець пад сваёй страхой такога госця.

Нарэшце ў канцы верасня ці мо ў пачатку кастрычніка М. Багдановіч прыехаў у «Беларускую хатку», дзе мы цэлай грамадой чакалі іх з нецярплівасцю.

Сардэчны, скромны і просты М. Багдановіч адразу заваяваў агульную сімпатыю. Ужо ў канцы вечара зда-валася, што ён даўно з намі, што ўсім блізкі і дарагі. Тым больш трывожыла яго бледнасць і бліскучыя ад гарачкі вочы. Кашляў зусім мала:

Пасля гарбаты сядзелі нядоўга. Трэба было змучанаму дарогай адпачыць. На кватэру адвялі Багдановіча Галубок і Фальскі.


[1] 2 3 4