Пяць месяцаў у Мінску

Скончылася ўсё позна, цягніка ўжо не было, і прыйшлося прасядзець ноч, бо спаць не было дзе. Школа беларускіх дзяцей змяшчалася ў летнім драўляпым дамку — «дачы».

Вучыцелькі мелі там маленькі пакойчык з жалезнай печкай, а класы не апальваліся. Мы сабраліся ў маленькім пакоі — Ванда Лявіцкая, Ядзя Раткевіч, Бядулянкі (гэтак мы называлі сёстраў Зм. Бядулі) і я. А М. Багдановіч застаўся сядзець у халодным класе. Як мы ні прасілі, нічога не памагала. «Там і так цесна»,— кажа. На працягу ночы я разытры хадзіла намаўляць яго, каб не рызыкаваў, надумаўся... «Мы не збіраемся спаць, сядзім, гаворым — ідзём!» — «Не,— кажа Максім,— я рызыкую сваім здароўем, але це буду рызыкаваць вашым, мая хвароба заразлівая. Вы ж гэта ведаеце».

Прыйшла зіма. Снег, марозы. Калі пасля марозу прьь ходзіла адліга, чырвоныя цэглы новага касцёла накрывался срабрыстай гдэранню, і гэта было цудоўна, як у казцьц На работу пасля снедання мы з Багдановічам выходзілі разам і адразу пераходзілі на другі бок вуліцы, каб ісці каля касцёла (ён знаходзіўся амаль супраць «Беларускай хаткі», крыху наўскос) і нацешыцца яго выглядам. Багдановіча няможна было адарваць, да таго быў захоплены. А стаяць на холадзе і вільгаці для яго было забойствам. Сказаць, што гэта для яго шкодна, нельга, вось і прыходзілася нешта прыдумваць або спяшацца на работу, або, што мне зімна...

Надыходзіў Новы год — 1917... Пастанавілі спатыкаць яго ў «Беларускай хатцы» ўсёй грамадой. Наладзіць усё і выслацъ запросіны даручылі Багдановічу і мне.

Сабраліоя ўсе, хто толькі ў той час быў у Мінску. Прыйшлі: М. Багдановіч, Ядвігін Ш., Альберт Паўловіч з дачкой Уладзяй і зяцем Ю. Фарботка, Гадлеўскі, Ф. Шантыр (прыехаў з Бабруйска), Ус. Фальскі, У. Галубок, адвакат Чаўсоў, Л. Заяц, В. Лявіцкая, Р. Зям-кевіч, архітэктар Л. Дубяйкоўскі, мая маці Э. Сівіцкая і я. Настрой быў мілы, і ўсе былі рады з гэтай імпрэзы.

Далей усё ішло па-ранейшаму, толькі, на жаль, Багдановіч чуўся слабейшым. Калі ў сталоўцы ўсё заціхла, усе разыходзіліся, ён аставаўся і дапозна сядзеў у бюро Камітэта. Гэта быў невялікі пакой з балконам. Знаходзіўся ён паміж сталовым пакоем, дзе мы з мамай жылі. Там стаяў стол і глыбокі, мяккі фатэль. У гэтым фатэлі сядзеў Максім доўгія гадзілы — пацёмку. Я не раз прапанавала запаліць лямпу, але не хацеў. «Мне так тут добра»,— казаў.

Прачуваўся ўжо блізкі канец вайны і змены, якія могуць наступіць у жыцці народаў. Мы часта гаварылі аб тым, што, можа, хутка дачакаемся сваіх беларускіх школ, а падручнікаў да наВуКі няма. Лермантары сякія-такія былі, а вось чытанкі пасля лемантара няма.

Трэба было падбіраць матэрыялы. М. Багдановіч меў заняцца паэзіяй — падбіраць адпаведныя вершы з бела-Рускай літаратуры, рабіць пераклады і пісаць іх самому.

Шмат вечароў прасядзелі мы ў сталоўцы ў познія гады, калі нашы штодзённыя вячэрнія госці расходзіліся Кожны з нас ужо пакрысе напісаў, але далей ужо супольна працаваць не прыйшлося. Надыходзіла вясна, дажджы, вільгаць. Максім чуўся горш. Тэмпература падымалася... Трэба было яму змяніць клімат. Пастанавілі на супольных нарадах, што паедзе ў Ялту. Здабылі грошы, прыгатавалі што трэба на дарогу, і ў канцы лютага наступілі ад'ездзіны. Мы ўсе хацелі правесці яго на цягнік, але Максім запратэставаў: «Развітаемся тут, у «Беларускай хатцы». Мне будзе цяжэй развітвацца з вамі ўсімі пры натоўпе чужых людзей». Жагналі мы яго са слязамі на ва-чах, як бы прадчувалі, што жагнаем яго назаўсёды. Маці мая абняла яго і пацалавала галаву. Мне ён сказаў: «Я вам напішу». Не напісаў. Можа, не хапіла сілы... а можа, i нanicay, а чужыя людзі не парупіліся выслаць? Хто ведае?

Але калі прыйшла вестка аб яго смерці, такой цяжкай, у адзіноце, мы не маглі сабе дараваць зробленай памылкі. Нашто было выпраўляць яго, не парадзіўшыся з доктарам, не маючы пэўнасці, што гэта яму дапаможа. Як недарэчна. Трэба было запэўніць тут на месцы больш выгоды, больш сардэчнай апекі. Смерць, на жаль, яго б не мінула, але няхай бы паміраў паміж нас, паміж сваіх, адданых яму шчыра прыяцеляў, у роднай старонцы. Ён жа гэтага хацеў... А можа, згадзіўся ехаць, маючы крыху надзеі, што яшчэ падлечыцца і вернецца? Хто ведае?..

Прайшло паўвеку, а ўспаміны аб гэтых пяці месяцах усё жывыя.

1967


1 2 3 [4]