Пяць месяцаў у Мінску

Пасля наша гутарка перайшла на Мінск і ўражапні ад усяго тут пазнанага і пабачанага. М. Багдановіч, паводле яго слоў, чуўся паміж намі добра, як у сям'і. «Маю толькі адно прыкрае перажыванне, якое адбірае мне спакой. Можа, вы чулі, што я ўжо даўжэйшы час перапісваўся з адной асобай з Мінску (назавём яе N). Завязалася лістоўная прыязнь, шчырасць. Вось, прыехаўшы, і пазнаёміўшыся асабіста, уся мая прыязнь да яе развеялася. Не магу ёй адказаць тым самым, не магу... і гэта так мучыць! Раблю чалавеку прыкрасць... Ці ж гэта можа не балець?»

Як я перакаиалася ў далейшым, чуласць Максіма на чужую крыўду была выключнай.

Час праходзіў. Камітэт Таварыства помачы ахвярам вайны вёў барацьбу з безграшоўем. Асабліва балюча было тое, што т. зв. «Таццянінскі камітэт» адмовіў нам субсідыі на ўтрыманне дзіцячага прытулку і запрапанаваў забраць наш прытулак над сваю непасрэдную апеку. Мы прымушаны былі згадзіцца. Але паставілі варунак, што нашы дзеці будуць вучыцца асобна — па-беларуску, і вучыць іх будуць нашы вучыцелькі: Ванда Лявіцкая — дачка Ядвігіна III., і яе памочніца Ядзя Раткевіч. Наш прытулак на лета быў вывезены ў Карпілаўку (уласпасць Ядвігіпа Ш.), і трэба было адтуль перавозіць яго ў Ратамку. Прыйшлося мне ехаць памагчы перавозіць дзяцей. Мушу зазначыць, што ўсё лета апекаваліся дзяцьмі тыя ж: Ванда Лявіцкая і Ядзя Раткевіч.

Дні ўжо былі кароткія, холад, а ехаць трэба было фурманкай вёрст 30. Падарожжа не вельмі мілае. Сядзелі мы гэтак у сталоўцы ў поўным складзе і гаварылі аб гэтай паездцы. Была пятніца, ехаць я мела ў суботу. Раптам Багдановіч кажа: «I я паеду». Мы ўсе ахнулі. «Што вы кажацо! У такі холад. 30 вёрстаў. I не думайце!» Зазлавау на нас Максім. «Што я — маленькі? Сказаў паеду, і паеду: не забароніце». Зноў пасыпаліся пратэсты. Адзін Галубок маўчаў, думаў нешта сваё. Калі ж пачалася сапраўдная сварка, Галубок абазваўся: «Ціха, ша! Успакойцеся! Я пайду і хутка вярнуся, тады пабачым».

Не было Галубка з гадзіну. Нарэшце — крокі на сходках, адчыняюцца дзверы, уваходзіць Галубок з аграмадным кажухом! Кажухом, якія насілі вартаўнікі ў дэпо.

«Маеце, дзядзька Максім, паедзеце». Усе абступілі Галубка, дзякуючы за такое ўладжаыне справы.

На другі дзень паехалі. Было ўжо цёпла. Выехалі за горад на тракт. Грукат сціх. Пачалі мы гутарку. Парушылі розныя тэмы і дайшлі да паэзіі, да яе формаў...

Раптам нашу ўвагу звярнула нейкая незвычайная чырвань на небе. Аад'ехалі далей на ўзгорак, глядзім — пажар. Гарыць веска. Далека ад тракту, але і так было відаць слупы агню, якія падымаліся аж да хмар. «Які жудасны абраз! А колькі там гора людскога, колькі слёз»,— кажа Максім. Далей ехалі моўчкі. Прыехалі на месца позна. Пераначаваўшы, Максім вярнуўся ў Мінск. Я асталася.

Прытулкі «Таццянінскага камітэта» ў Ратамцы мелася наведаць сястра Льва Талстога. Ладзілі спектакль-вечарынку. Наша школа мела выступить са сваёй асобнай праграмай у беларускіх нацыянальных вопратках.

Паставілі сцэнічны абразок «Пастушка», у дадатак былі дэкламацыі, хор. 3 Мінска сабраліся і мы: М. Багда-новіч, сёстры Бядулі (яны прыгожа спявалі) і я. Дагэтуль стаіць у маіх вачах Максім: у белай вышыванай кашулі, падпяразаны прыгожым паяском, вясёлы. Умяшаўся ў хор... Здавалася, і ён будзе спяваць...


1 2 [3] 4