Пяць месяцаў у Мінску

Дагаварыліся, што Багдановіч будзе сталавацца, як і мы ўсе, у сталоўцы, але будзе тут мець і снеданні, і вячэры.

Мая маці ў той час была загадчыцай сталоўкі, і мы жылі тут на месцы. Так што мы з Багдановічам бачыліся па тры разы на дзень, а вечары, як заўсёды, праводзілі разам з цэлай нашай грамадкай: М. Багдановіч, Фальскі, Галубок, часта Ядвігін Ш., я...

Праз пару дзён выявілася, што Максім вельмі мала дбае аб сваім здароўі. Найчасцей забываўся прыняць лякарствы, не прыносіў іх з сабой. Як кожны такі хворы, не любіў, каб яму прыпаміналі аб лякарствах, а тым самым аб хваробе.

Тады ўмяшалася мая маці. Угаварыла яго аддаць ёй усе лякарствы і сама яму іх давала ў адпаведны час. Новыя дозы хто-небудзь з пас прыносіў з аптэкі, так што ён не патрабаваў аб сваім лячэнні думаць і клапаціцца. Не толькі да лячэння, але наогул да ўсіх спраў, што датычылі яго самога, адносіўся дзіўна абыякава.

 Адразу ў першы вечар здзівіла нас просьба Багдановiча не класці яму ў гарбату цукру... На пытанне, можа, не любщь салодкага, адказаў: «Не ў тым справа, але з цук рам не п'ю». Дарма стараліся перакапаць, што гэта не здарова, што цукар яму неабходны... Не і не. Раз нехта, не помню хто, цішком перамяніў шклянку, і гарбата аказалася салодкай. Як жа ён разгневаўся, разнсрваваўся! Ледзь удалося супакоіць і перапрасіць.

Праз пару дзён пасля гэтага, калі мы снедалі толькі ўдваіх, я запыталася: «Скажыце шчыра, чаму так упіраецеся пры сваей пастанове, нашто вы сабе шкодзіце?» — «Бачыце, кажа, вельмі перажываю тое, што я бяесільны памагчы тым, хто цяпер, падчас вайпы, церпіць голад, асабліва шкадую дзяцей. Калі я сабе адмаўляю таго, што люблю (бо, прызнацца, люблю салодкую гарбату), мне здаецца, што я раблю нейкую ахвяру, і гэта мяне хоць крыху пацяшае...»

«Выбачайце, кажу, але фактычпа ваша ахвяра нічога дзецям не дае».— «А гэта пабачым»,— неяк загадкава адказаў.

I сапраўды, праз нейкіх тры месяцы пабачылі. М. Багдаповіч працаваў у магістраце ў аддзеле харчавання. Там працаўпікам, апрача платы, выдавалі паёк — пераважна цукар. I вось у адзіп дзень раніцай, пасля снедання, выходзячы на працу, Максім просіць маю маму, каб дала яму чыстую пошыўку. Увечары сабраліся і дзівіліся, што так доўга няма Максіма. Ён прыйшоў позна і прынёс на плячах паўпуда цукру! Аддаў яго мне (я была паміж іншымі абавязкамі сакратаркай Камітэта) і кажа: «Гэта для дзяцей уцекачоў». Усе былі ўзрушаныя, але зрабілі вымоўку за тое, што сам нёс, а не паклікаў каго-небудзь, каб памаглі...

Неяк у канцы кастрычніка прыехала да мяне з фронту медсястра, мая сяброўка з «Гродзеискага гуртка беларускай моладзі» Марыся Бобрык. Прыехала на адзін дзень і ўвечары позна выязджала. Я сабралася яе правесці на вакзал. Мы ўжо выходзілі, як падышоў да мяпе Максім і пытаецца: «Можна мне з вамі?» — «Разумеецца, калі ласка». Вуліцы былі пустыя, нідзе нікога. Не ведаю, чаму мы ішлі не па тратуары, а пасярод вуліцы. Мы з сяброўкай успаміналі Горадню (Гродпа), паша там жыццё, працу ў Гуртку. Багдановіч з зацікаўленнем слухаў, заўважыўшы, што жыў у Горадні, як быў малейькі, і што там пахавапа яго маці.

Варочаліся зноў пасярэдзіне вуліцы памалеиьку, не спяшаючыся. I тады Максім пачаў гаварыць аб сабе...

«Я ўжо пагадзіўся са сваёй хваробай і з тым, што жыць асталося не шмат, але вельмі мне цяжка, што пе магу мець сям'і. Я так люблю дзяцей. Всдасце, кал! я пачаў пісаць і друкаваць вершы — на жаль, не ў сваёй мове, а па-руску, бо я гадаваўся ў рускім асяроддзі, як ні горка да гэтага прызнацца, а напісаў калыханку і аддаў яе ў друк, падпісаўшы псеўданімам. Усе, хто яе чытаў, думалі, што гэтую калыханку напісала жанчына і то жаичына-мац і- У гэты твор я ўлажыў усё свае пачуццё».


1 [2] 3 4