Произведения Интересные ссылки Офис. Аренда. 10 мин от метро - ремонт офиса Москва. . рецепт крабового салата с кукурузой . Купить гипсокартон цена. Цены на гипсокартон и гипсокартон цена номер. . Перевозка тяжеловесных грузов: перевозка крупногабаритных грузов. | ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧАТворчы шлях Максіма Багдановіча завяршыўся на мяжы, якой адзначана рэвалюцыйная эпоха ў гісторыі бе-ларускага народа. Аднак перад абліччам новага жыцця, у час станаўлення і ажыццяўлення сацыялістычных ідэалаў, карэнных змен у грамадскіх і чалавечых адносінах не пры-цьмілася незвычайная жыццяздольнасць і глыбіня яго ма-стацкай думкі, а, наадварот, заззяла яркімі фарбамі і ад-ценнямі. Паэзія Багдановіча да нашага часу не страціла свайго гуманістычнага пафасу, напружанай эмацыянальна-сці, што сведчыць аб глыбокім пранікненні паэта ў сутнасць чалавечай душы. Верш Багдановіча традыцыйна ўвайшоў у сучасную бе-ларускую паэзію. Для многіх мастакоў нашага часу твор-чая спадчына паэта, само яго жыццё — выток натхнення. Перад даследчыкамі творчасці паэта стаіць задача не толькі вызначыць яго месца і ролю ў літаратурным працэсе свайго часу, але і вырашыць шэраг тэарэтычных праблем. У паэзіі Багдановіча ў поўную сілу праявілася фенаме-нальная, сутнасная якасць мастацтва — вечна абнаўляцца і паўставаць у незвычайна выразнай суаднесенасці эстэтыч-ных форм з грамадскімі ідэаламі эпохі. Іменна гэты аспект яго творчасці ў першую чаргу стаў аб'ектам увагі савецкага літаратуразнаўства. Першыя даследчыкі паэзіі М. Багдановіча заўважылі, што яго творчыя здабыткі былі звязаны не толькі з выяў-леннем грамадзянскіх ідэалаў свайго часу. Мастацкі ідэал паэта знаходзіў увасабленне і ва ўдасканальванні выяўлен-чых сродкаў. Даследаванне змястоўнасці і эмацыяльнай выразнасці элементаў формы ў паэтычнай спадчыне М. Багдановіча дае магчымасць вызначыць эстэтычную каштоўнасць яго па-эзн, раскрыць яго творчую індывідуальнасць, сутнасць якой. думаецца, грэба шукаць найперш у сферы суадносін думкі і пачуцця ў творчасці паэта, у характары, своеасаблі-васці гэтых суадносін. Багдановіч упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве паставіў перад сабою задачу пранікнуць у таямніцу ўзаема-сувязі рацыянальнага і эмацыянальнага ў паэзіі і вырашаў яе не толькі як творца, у працэсе сваёй мастацкай практыкі, але і тэарэтычна. Праблема суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага вырашалася паэтам на канкрэтным матэ-рыяле паэзіі Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Валерыя Бру-сава, Міхаіла Ламаносава, Тэафіля Гацье, а таксама народ-най творчасці, у цеснай сувязі з надзённымі патрэбамі та-гачаснай літаратурнай тэорыі і практыкі. Надзвычай хуткі рост мастацкага ўзроўню беларускай паэзіі дакастрычніцкага перыяду, прадстаўленай імёнамі Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, М. Багдановіча, 3. Бядулі, Ц. Гартнага і многіх іншых паэтаў, і стаў спрыяльнай гле-бай для пастаноўкі і вырашэння складаных тэарэтычных праблем. Сувязь жа літаратурных ідэй з дэмакратычнымі настроямі тагачаснай нацыянальнай інтэлігенцыі абумовіла плённасць эстэтычных пошукаў і значную глыбіню асэнса-вання мастацкіх дасягненняў беларускай паэзіі апошняга перадрэвалюцыйнага дзесяцігоддзя. Маючы даволі сціплыя агульныя дасягненні, беларускае літаратуразнаўства таго часу, аднак, нямала зрабіла для распрацоўкі тэарэтычных асноў вершазнаўства. Многія дум-кі па пытаннях тэорыі паэзіі, выказаныя першымі беларус-кімі даследчыкамі, не страцілі значнасці і для сучаснай на-вукі. Трэба, дарэчы, мець на ўвазе, што беларускае літара-туразнаўства пачатку XX ст. хоць і вылучалася ўжо ў самастойную галіну, але не выйшла яшчэ з «сінкрэтычнага» стану. Эстэтычныя думкі ў той час нават па спецыяльных пытаннях паэтыкі выказваліся ў вершах, а часцей за ўсё ў своеасаблівых алегарычных апавяданнях. |