ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Ёсць, вядома, і такія мастацкія творы, у якіх эмоцыі не ўзнімаюцца вышэй за абыдзённыя (і пры гэтым даволі пры-мітыўныя).

У абыдзённых эмоцыях на першы план выступае імгнен-не, выпадковае, індывідуальнае. Мастацкія ж эмоцыі заўсё-ды з'яўляюцца носьбітамі сацыяльнага зместу (С. Рапа-порт). Фізіялагічны фактар адыгрывае тут толькі ролю эма-цыянальнага фону, узмацняе і адцяняе сацыяльнае ў творы. Абыдзённая свядомасць звычайна не заўважае аб'ектыўнай асновы эмоцый; яны ўспрымаюцца толькі як прыватнае і унікальнае перажыванне. Мастацкае мысленне імкнецца выявіць гэту аснову, каб перадаць у творы тое, што з яўля-ецца агульным для блізкіх у сваім падабенстве перажыван-няў многіх людзей. Вось чаму асабістае «я» паэта і лірычны герой не заўсёды супадаюць. «Пачуццё першапачаткова з'яўляецца індывідуальным,— пісаў Л. Выгоцкі,— а праз твор мастацтва яно становіцца грамадскім ці абагульняец-ца... Мастацтва ёсць як бы падоўжанае «грамадскае пачуццё» або тэхніка пачуццяў».

Акрамя таго, што «эмоцыі мастацтва — разумныя эмо-цыі», ім уласцівы той феномен, які цікавіць псіхолагаў не менш, чым літаратуразнаўцаў. Ён акрэслены ў эстэтыцы хоць і старажытнейшым, але ўсё яшчэ спрэчным тэрмінам «катарсіс». У мастацтве «згрызотлівыя і непрыемныя афек-ты падлягаюць некаторай разрадцы, знішчэнню, ператва-рэнню ў супрацьлеглыя... Эстэтычная рэакцыя як такая па сутнасці зводзіцца да такога катарсісу, гэта значыць да складанага пераўтварэння пачуццяў», сцвярджаў Л. Выгоц-кі і, зыходзячы з гэтага, называў мастацтва «мацнейшым сродкам для найбольш мэтазгодных і важных разрадаў нервовай энергіі». Такі чыста псіхалагічны падыход выні-кае з таго, што ўспрыманне літаратурнага твора разгляда-ецца толькі як перцэптыўны працэс. Пры гэтым не ўлічва-юцца такія моманты эстэтычнага ўспрымання, як пазнанне і ацэнка.

У эстэтычнай жа літаратуры эмоцыі разглядаюцца з па-зіцый гнасеалогіі, у дыялектычнай сувязі з мастацкай ідэяй. У. I. Ленін адзначаў, што «без «чалавечых эмоцый» ніколі не бывала, няма і быць не можа чалавечага шукання ісціны» ,.

Нельга сцвярджаць, што той ці іншы чалавек заўсёды свядома выбірае твор для чытання. Часам выбар дыктуецца канкрэтным запатрабаваннем, душэўным настроем ці не-абходнасцю вырашыць хвалюючую жыццёвую праблему. Прынамсі, тут яшчэ псіхалогіяй не выяўлена прамой залеж-насці- Аднак бясспрэчна, што чытач пры ўспрыманні мастацкага твора ўсё ж зыходзіць з пэўнага чакання ці прадчування. Вядома, што ў паэтыцы, у тым ліку і Багдано-віча, ёсць выяўленчыя сродкі, якія ў значнай ступені раз-лічаны на такое чаканне, і аўтар гэта па-свойму выкарыстоў-вае, як сказаў бы Пушкін:

Читатель ждет уж рифмы розы,

На,   вот, возьми ее скорей I

 

Чытачы, да якіх звяртаўся М. Багдановіч (часта і са свядомай асветніцкай мэтай), у большасці былі куды менш дасведчаныя ў паэзіі, чым сучасныя; ды і сама беларуская паэзія тады не мела такой багатай культурнай традыцыі, як, скажам, руская ці агульнаеўрапейская, а таму не мела і пэў-нага «аўтаматызму» ўстаноўкі, звязанай з формай. Як даво-лі рэдкі выпадак, калі аўтар усё ж разлічваў на такую дас-ведчанасць, можна прывесці верш «Гутарка»:

«Ат, не дурыце галавы!»

«Ды, праўду ж, драма ёсць такая,

У каторай прыстаў станавы

Лірычным вершам прамаўляе».

(I, 208)


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73