ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Беларуская паэзія напярэдадні Кастрычніцкай рэвалю-цыі шукала выйсця з цяжкога сацыяльнага становішча і ўсве-дамляла неабходнасць карэнных змен. Такім чынам, рацыя-нальнае мысленне паэта выяўлялася ў перадавой, грамадзянскай думцы, якая станавілася якаснай адзнакай паэзіі, бо выклікалася патрабаваннямі часу. У паэзіі М. Багдановіча яскрава адбіліся духоўныя і сацыяльныя зрухі ў жыцці беларускага народа, хоць вершаў грамадзянскага гучання ў параўнанні з паэзіяй Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага ў ёй менш. Але калі паглядзець на беларускую па-эзію таго часу ў цэлым і на тое, што было зроблена Багда-новічам, то відаць, што яго роля была надзвычай значнай, можна сказаць унікальнай. Была яна своеасаблівай, у поў-най меры функцыянальна неабходнай, а таксама гістарычна абумоўленай.

Час змяніў суадносіны рацыянальнага і эмацыянальнага ва ўспрыманні паэзіі Багдановіча. Гэта заканамерны пра-цэс развіцця эстэтычнага ідэалу ў канкрэтна-гістарычных умовах. Нягледзячы на тое што з цягам часу некаторыя вер-шы згубілі надзённую сацыяльную вастрыню, яны хвалю-юць сваёй палымянай грамадзянскасцю, пачуццём глыбо-кай дзейснай любві да свайго народа і Радзімы. Вершы М. Багдановіча «Народ, Беларускі Народ», «Мяжы», «Эмі-грацкая песня» і інш., дзе асоба паэта як грамадзяніна асаб-ліва выразна выяўляецца ў рацыянальным пачатку, аднача-сова і вельмі эмацыянальныя. Трэба таксама адзначыць, што эмоцыі гэтыя маюць ярка выражаную сацыяльную афарбоўку, абумоўленую грамадзянскімі ідэаламі паэта.

Варта падкрэсліць, што Максім Багдановіч як практык і тэарэтык добра разумеў і розніцу, якую нараджае спецы-фіка мовы, а таксама тое, што любая форма адпавядае пэў-наму зместу і тэматыцы. Ён намагаўся дасягнуць гэтай ад-паведнасці як рацыянальна, зыходзячы са свайго тэарэтыч-нага асэнсавання рытмічнай асновы верша, так і інтуітыўна, у мностве спроб шукаючы адзінае, сапраўды мастацкае ўва-сабленне.

Багдановіч ясна ўсведамляў, што форма — з'ява не толь-кі нацыянальнага, але і пэўнага гістарычнага характеру і таму патрабуе арганічнага засваення.

Засваенне здабыткаў нацыянальнай культуры беларускага народа, і перш за ўсё песенна-фальклорнай творчасці, таксама было тэарэтычна асэнсавана і функцыянальна ды-ферэнцыравана Багдановічам.

Вершы народнага складу, напісаныя паэтам па узору на-роднай песні, нясуць сляды фармальнай закончанасці. У ма-стацкіх адносінах яны надзвычай дасканалыя і, несумненна, да нашага часу не страцілі эстэтычнай каштоўнасці. Аднак больш шырокія гарызонты адкрывала перад беларускай паэзіяй арыгінальная творчасць — не па узору фальклорнаму, хоць бы і дасканаламу, а з выкарыстаннем тых сродкаў выразнасці, якія знаходзіліся пераважна ў сферы самой нацыянальнай мовы і маглі бьгць пакладзены ў аснову новай паэзіі.

Кожны сапраўдны мастак слова звяртаецца не толькі да сучаснага, але і да будучага чытача. Новая паэзія, ля выто-каў якой стаяў і Максім Багдановіч, павінна была выпра-цаваць і выпрацоўвала новыя сродкі выразнасці для таго, каб увасобіць задачы ідэйна-грамадзянскага і псіхалагічна-філасофскага характеру, якія адкрываліся перад ёю ў пер-спектыве будучыні беларускага народа.

 

МІНСК

ВЫДАВЕЦТВА «НАВУКА , ТЭХНIKА,

АЛЛА КОНСТАНТИНОВНА КАБАКОВИЧ ПОЭЗИЯ  МАКСИМА  БОГДАНОВИЧА

 

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 [73]