ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Багдановіч, як і іншыя паэты новага часу, раздумваючы аб месцы чалавечай асобы ў свеце і грамадстве, шырока ка-рыстаўся метадам самааналізу і самавыказвання. Дыяпазон гэтага метаду аказаўся даволі шырокім: ад інтымнага пачуц-ця — да філасофскага ўсведамлення. У вершах паэта часта знаходзім «раздвоенага», часам «разтроенага» лірычнага героя; і гэта «множнасць» унутранага «я» ляжыць ва ўсвя-домленых адносінах паэта не толькі да свайго псіхалагічна-га, жыццёвага вопыту, але і вопыту творчага. Калі ў паэзіі самага ранняга Купалы на першы план выступаюць пера-важна псіхалагічныя адносіны «я» і «людзі», то ў Багдано-віча да гэтага спектра адразу далучаецца яшчэ і пастаян-ная рэфлексія, у аснове якой ляжаў яго эстэтычны вопыт. А між тым гэта не прывяло паэта да адказу ад эмацыяналь-нага душэўнага вопыту.

Як ужо адзначалася, эстэтычны вопыт і мастацкая прак-тыка ў суадносінах рацыянальнага і эмацыянальнага мо-гуць і не супадаць. Вось чаму асноўны паказчык тут сама паэзія. Іменна эвалюцыя верша Багдановіча найбольш пе-раканаўча сведчыць аб тым, што асабісты эмацыянальны вопыт паэта з цягам часу ўсё выразней праступаў у яго паэзіі.

Метра-рытмічны дыяпазон паэзіі М. Багдановіча вель-мі шырокі. I ўсё ж у цыкле «Каханне і смерць» пераважа-юць двухскладовыя памеры, у асноўным ямб, а ў вершах, напісаных пазней, назіраецца значна большае рытмічнае багацце. Калі пра ранні верш паэта можна сказаць, што ён больш метрычны, чым рытмічны, то пра позні наадварот: ён больш рытмічны, чым метрычны, з выразнай тэндэнцы-яй наблізіцца да натуральных інтанацый жывой гаворкі. У самых экспрэсіўных вершах паэта, такіх, як «Мяжы», «Эміграцкая песня», «Пагоня», выкарыстаны трохскладо-выя і двухскладовыя памеры, з частымі пропускамі метрыч-нага націску 3.

Toe, што элементы формы ў паэзіі Багдановіча былі строга падпарадкаваны зместу, эмацыянальнаму настрою і мастацкай думцы, выяўляецца пры аналізе гукапісу ў вер-шы паэта. Часцей за ўсё спецыяльныя прыёмы гукавой арганізацыі яго верша падпадаюць пад звычайныя апісальныя характарыстыкі (накшталт: мілагучны ці выразны верш). Толькі ў двух вершах з усёй паэтычнай спадчыны Багдано-віча — «Па-над белым пухам вішняў» і «У бубны дахаў ве-цер б е» — заўважаецца і вонкава незвычайнае чаргаванне галосных (у першым) і зычных (у другім) у адпаведнасці са змястоўнасцю тэксту. Ва ўсіх іншых выпадках гукапіс не мае таго ілюстрацыйнага характеру, які назіраецца ў адзна-чаных тэкстах, але таксама выкарыстоўваецца як значымы элемент структуры ў адпаведнасці з яго змястоўнасцю, хоць і выконвае падначаленую функцыю ў адносінах да рытміч-най арганізацыі.

Даследаванне мікраструктурных элементаў верша Багда-новіча сведчыць аб тым, што паэзія яго ніяк не можа быць адзначана як «штукарства дзеля штукарства», таму што ўсе фармальныя моманты яго верша — ад гукапісу да жанравай рознабаковасці — функцыянальна-значымыя.

Выяўленне эстэтычнай каштоўнасці вершаў ва ўзаема-сувязі рацыянальнага і эмацыянальнага дае магчымасць больш выразна вызначыць іх функцыянальную ролю ў па-шырэнні гарызонтаў беларускай літаратуры. Асабліва важ-нае значэнне ў гэтым плане набывае «ралявы» верш. Самыя характэрныя рысы яго ляжаць у востра сацыяльнай накіра-ванасці, у якой выяўляюцца рэвалюцыйна-дэмакратычныя погляды паэта. Лірычнае «я» ў вершах грамадзянскага гу-чання «ралявое», г. зн. паэт гаворыць ад імя свайго героя, часцей за ўсё працоўнага беларускага селяніна або сялянкі. Герою грамадзянскай лірыкі паэта ўласціва высокая сама-свядомасць (як сацыяльная, так і нацыянальная). У паэзію Багдановіча «ралявы» верш увайшоў па традыцыі, аднак та-кіх вершаў было значна менш у параўнанні з «трыбунны-мі» — тымі, у якіх ён гаворыць ад свайго імя і выступав як паэт-грамадзянін.

У вершах грамадзянскага гучання паэтычная думка ста-навілася глыбей, гарызонты яе пашыраліся, яна ахоплівала самыя разнастайныя бакі жыцця — ад унутранага псіхала-гічнага вопыту да сацыяльнага стану грамадства.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 [72] 73