ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Аналітычны падыход пры даследаванні семантычнай структуры паэтычнага твора, г. зн. яго змястоўнасці, вядо-ма, перасцерагае вучонага ад пэўнай суб'ектыўнасці. У пры-ватнасці, гэта вельмі важна мець на ўвазе, калі ўлічыць, што фармальныя пошукі служаць паглыбленню змястоўнасці верша, асабліва ў часы бурнага развіцця паэзіі.

Форма ў паэзіі заўсёды была якаснай прыкметай зместу. Так, напрыклад, барацьба У. Маякоўскага супраць устарэ-лых атрыбутаў паэтыкі вызначалася ім самім як неабход-насць «знішчэння літаратурнага мяшчанства» .

Калі мы зараз сцвярджаем, што па сутнасці рацыяналь-ная задача — развіццё беларускай прасодыі — была эма-цыянальна «перажыта» М. Багдановічам і вырашалася ім па-мастацку, у гарманічных суадносінах глыбокай думкі і па-чуцця, то абапіраемся на даныя, атрыманыя пры аналізе мікраструктуры яго верша. Як слушна заўважыў М. Страль-цоў, фармальныя пошукі М. Багдановіча былі не ў сферы матэрыялу самой паэзіі, а ў сферы навукі аб вершы. «Ка-жучы мовай сучаснага літаратуразнаўства і лінгвістыкі, Баг-дановіч падступаўся да структуральнага аналізу мастацкай сістэмы верша, таго аналізу, які немагчымы без прымянення матэматычных метадаў апісання і аналізу» 2. М. Стральцоў мае рацыю: тое, што магло здавацца некалі дзівацтвам, стала нормай літаратурнай тэорыі. Трэба адзначыць пры гэ-тым, што логіка-гістарычны метад даследавання дае тыя ж вынікі, калі ён падмацаваны дастаткова развітым інтуітыў-ным адчуваннем верша. Аднак улічваючы, што такое адчу-ванне не заўсёдная рэальнасць, неабходна і пэўная матэма-тычная аб'ектывацыя выяўленых заканамернасцей.

Пры ўсёй жанравай разнастайнасці паэзіі Багдановіча тут можна выдзеліць тры асноўныя групы вершаў: філасофскую лірыку, вершы грамадзянскага гучання і фальклорныя, або, як вызначыў іх сам паэт, «вершы беларускага складу». Вершы, якія нельга без сумнення аднесці да пэўнай з гэтых груп, усё ж нясуць у сабе некаторыя іх адметныя тыпала-гічныя рысы і ў той ці іншай меры таксама сведчаць аб ас-ноўных функцыянальных асаблівасцях паэзіі Багдановіча.

Пры даследаванні філасофскай лірыкі М. Багдановіча выявілася, што ёй уласцівы тыпалагічНыя рысы: аналітычная ўвага да агульных пытанняў быцця, вечнасці і сусвету. /

Індывідуальныя, характэрныя прыкметы звязаны з асаб-лівасцямі рэфлексіўнага мыслення паэта і яго эмацыяналь-ным вопытам. Каштоўнасць філасофскай лірыкі (як было паказана пры іх анализе) не можа быць вызначана толькі праз выяўленне рацыянальнага, «мысліцельнага» зместу вершаў. Чыста філасофскія думкі паэта не адрозніваліся асаблівай арыгінальнасцю, хоць і тут ён паўстае перад намі як перадавы чалавек свайго часу — як дэмакрат і эрудыт.

Іншая справа — думка паэтычная. Яна ўбірае ў сябе не толькі лагічныя сувязі, але і асацыятыўныя, адлюстроўвае не толькі погляды на жыццё, але і само жыццё ва ўзаемасу-вязях самых нечаканых яго з'яў, прыкмет і прадметаў: ства-рае эмацыянальную атмасферу эстэтычнага ўспрымання твора. Каханне, смерць і мастацтва, сусвет, зямная прыга-жосць і сацыяльная несправядлівасць — усё гэта выяўляе сваю існасць у суаднесенасці са звычайнымі іх праявамі ў чалавечым жыцці: з кветкамі і дрэвамі, чалавечым абліччам і зорным небам, прадметамі быту і душэўнымі парываннямі, што стварае цэласную карціну, наводзіць на глыбокі роздум.

Эстэтычныя погляды Багдановіча, увасобленыя ў яго вершах, сведчаць, што паэт стаяў за гарманічныя суадносі-ны рацыянальнага і эмацыянальнага ў паэзіі. Ужо ў ранніх творах паэта (калі б яму было суджана доўгае творчае жыццё, то і вершы 1915—1917 гг. называлі б раннімі) знахо-дзім яскравыя сведчанні таго, што ўзаемасувязь думкі і пачуцця хвалявала яго. Вынікі тэарэтычных разважанняў Багдановіча выяўляюцца яшчэ ў апавяданнях і вершах у прозе, падпарадкаваных часам пэўнаму памеру. Так, спачат-ку быў напісаны верш у прозе — «Пэўна любіце вы, пане» (1911), а пазней, у 1912 г., у якасці ўступнага верша для «Вянка» і звычайны, метрычны — «Вы, хто любіце натра-піць», што сведчыць аб асаблівай цікавасці паэта да самой праблемы суадносін думкі і пачуцця ў творчасці. Toe, што паэт у сваіх праграмных вершах падкрэсліваў неабходнасць «спакойнай думы», а ^аксама і напружанай працы, абумоў-лена больш палемічным запалам, чым рацыяналізмам яго паэтычнага мыслення. Як відаць, падставу лічыць Максіма Багдановіча паэтам рацыянальным у параўнанні з Янкам Купалам і Якубам Коласам дало якраз яго вельмі развітое рэфлексіўнае мысленне, найбольш выразна прадстаўленае ў філасофскай лірыцы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 [71] 72 73