ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага у паэзіі — толькі частка шырокай агульнафіласофскай праблемы, якая ставіцца ў адносінах да ўсіх відаў чалавечай творчасці. Уза-емасувязь думкі і пачуцця ў творчай дзейнасці ўжо многа стагоддзяў, нават тысячагоддзяў, з'яўляецца прадметам роздуму і дыскусій,— і тым не менш у філасофіі праблема застаецца ў значнай меры «адкрытай».

У эстэтыцы таксама на гэтай глебе ўзнікалі і ўзнікаюць розныя напрамкі і школы, канцэпцыі і тэорыі. Адзін з су-часных англійскіх літаратуразнаўцаў М. Казаміян паставіў перад сабою надзвычай складаную задачу — даследаваць самыя розныя творы англійскай літаратуры з мэтай ад-крыць яе «асноўны закон». Абагульніўшы вынікі даследа-вання, вучоны прыйшоў да вываду, што ўся англійская лі-таратура — гэта «ваганні рытму англійскага духу паміж двума палюсамі — пачуццём і інтэлектам» . 3 такім вы-значэннем «асноўнага закона» англійскай літаратуры мож-на было б пагадзіцца, калі б тое ж не было характерна таксама для рускай, беларускай, нямецкай, французскай і ін-шых літаратур. Гэты прыклад прыводзіцца намі для таго, каб падкрэсліць, што абагульненне вынікаў даследавання су-адносін рацыянальнага і эмацыянальнага мае пэўныя межы. Сфера праяўлення рацыянальнага і эмацыянальнага па сут-насці знаходзіцца ў межах эстэтычнага ўспрымання мастац-кага твора.

Гісторыя эстэтычнай думкі па гэтаму пытанню сведчыць, што найбольш плённыя вынікі даюць пастаноўка і вырашэн-не яго ва ўзаемасувязі як з мастацкай практыкай, так і з развіццём канкрэтна-гістарычнага эстэтычнага ідэалу. Та-кім чынам, гэта пытанне перш за ўсё метадалагічнае.

Тая асаблівасць паэзіі, якая ляжыць у яе матэрыяле — натуральнай мове, значна ўскладняе даследаванне праблемы суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага як у агульнатэа-рэтычным плане, так і ў плане выяўлення асаблівасцей твор-часці асобных паэтаў. Таму патрабуецца шматбаковы раз-гляд матэрыялу паэзіі на розных метадалагічных узроўнях. Гэта адносіцца, у прыватнасці, і да пастаноўкі пытання на матэрыяле паэтычнай спадчыны М. Багдановіча.

У дадзеным выпадку паэзія Багдановіча даследавалася ў асноўным на двух узроўнях: мікраўзроўні і макраўзроўні. Мастацкія дасягненні паэта разглядаліся на макраўзроўні ў гістарычным кантэксце — у сувязі з перадавымі традыцыя-мі і ідэйна-эстэтычнымі пошукамі беларускай дакастрычніц-кай паэзіі. У перспектыве яе будучага развіцця як паэзіі сацыялістычнага рэалізму асабліва важнае значэнне набы-вае прыкметнае вылучэнне асобы ў паэзіі М. Багдановіча.

Грамадзянская і нацыянальная самасвядомасць, глыбо-кая філасафічнасць лірычнага героя Багдановіча сведчылі аб яе накіраванасці ў будучыню. Разам з тым мастацкі ідэ-ал паэта знаходзіў сваё ўвасабленне ў развіцці паэтычных форм і прасодыі беларускай мовы. Такім чынам, даследаванне твораў Багдановіча на мікраўзроўні дыктуецца неабход-насцю выявіць семантычныя функцыі элементаў яго паэты-кі — гукапісу, рыфмы, строфікі, жанравай разнастайнасці, вобразнай сістэмы верша.

Варта падкрэсліць, што ў эстэтычным успрыманні сучас-нага чытача адчуванне «навізны» некаторых мастацкіх пры-ёмаў Багдановіча значна сціраецца ў сувязі з тым, што яны традыцыйна ўвайшлі ў арсенал сучаснай беларускай паэзіі. Надзвычай моцна развітое пачуццё гармоніі спрыяла таму, што сродкі выразнасці ў творах Багдановіча, як правіла, не выпадаюць з вершавай структуры.

Паэтыка Багдановіча толькі знешне выглядае колькас-на агляднай («обозримой»). Між тым жанравай разнастай-насці яго паэзіі хапае на сучасную развітую літаратуру. За дзесяць гадоў творчасці таленавіты паэт выкарыстаў ледзь не ўвесь жанравы дыяпазон паэзіі — ад лірычнага верша самых «изящных» форм да эпічнай паэмы.

Характарыстыка слоўніка паэта, аналіз метрычнага рэ-пертуару і рытмічных форм верша хоць і не разглядаюцца асобна ў гэтай працы, аднак іх вынікі ўлічваюцца ў кожным выпадку, калі гэтага патрабуе даследаванне на макраўзроў-ні, пры вызначэнні ідэйнай асновы і эстэтычнай каштоўна-сці яго паэзіі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 [70] 71 72 73