ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Так ахарактарызаваўшы здольнасці мовы да выражэння экспрэсіі, В. Вінаградаў спасылаўся на французскага даслед-чыка Ш. Балі, які пісаў аб барацьбе дзвюх тэндэнцый у мове — інтэлектуальнай і экспрэсіўнай і наступным чынам размяжоўваў сферы і напрамкі іх дзеяння: «Тэндэнцыя экспрэсіўная ўзбагачае мову канкрэтнымі элементамі, пра-дуктамі афектаў і суб'ектывізму таго, хто гаворыць; яна ўтварае новыя словы і выразы; тэндэнцыя інтэлектуальная, аналітычная выключав эмацыянальныя элементы, стварае фармальныя прыналежнасці з часткі іх».

Такім чынам, у мове ёсць пэўныя сродкі выразнасці, з дапамогай якіх можна перадаць і рацыянальнае, і эмацыя-нальнае. Але яны неадэкватныя, выяўленчыя іх магчымасці гістарычна замацаваны ў моЕе за пэўнай змястоўнасцю. Іменна таму паэзія кожнага народа не проста сукупнасць твораў, а складаны і нераўнамерны працэс. У лепшых творах сусветнай паэзіі дасканаласць вершаванай формы ўраўна-важваецца глыбокім зместам і высокай унутранай каштоў-насцю пачуцця. Аднак у сусветнай паэзіі ёсць шмат прыкла-даў, калі верш мае фармальную дасканаласць, а эстэтычная каштоўнасць яго выклікае сумненне. Пры ўсёй віртуознасці форма верша сама па сабе не выяўляе лірычнага натхнення, а часам, наадварот, сведчыць аб яго адсутнасці.

Вядома, распрацоўка верша (штучнае ўпарадкаванне, засваенне лепшых узораў, удасканаленне сродкаў яго вы-разнасці), асабліва ў перыяд росквіту культуры і літарату-ры, адбываецца хутчэй, чым выпрацоўка лірычных каштоў-насцёй. Аднак і адносна спакойнае развіццё паэзіі ў часы яе духоўнага збяднення, і ўзлёты яе да вяршынь высокага майстэрства сведчаць перш за ўсё, што рэчышча яе ўвесь час гістарычна змяняецца.

Змены адбываюцца і ў сферы рацыянальнага і эма-цыянальнага ў паэзіі. Вось чаму літаратуразнаўства, у тым ліку і беларускае, павінна тэарэтычна асэнсоўваць характар гэтых змен. Тут да месца будзе прывесці думку, выказаную яшчэ ў 20-я гады М. Піятуховічам: «Канструктыў як ідэя рацыяналістычнай мэтазгоднасці пры стварэнні мастацкага твора павінна быць асноўнай і ўтрымлівае нямала слушнага і прымальнага» 10. У працах сучасных літаратуразнаўцаў гэта думка часта паўтараецца ў тым ці іншым варыянце. Эфект эстэтычнага ўспрымання ўлічваецца паэтам незалеж-на ад таго, ці перажыта асабіста ім тое, што ён спрабуе да-несці да чытача, ці толькі створана яго мастацкай фантазіяй, валодае ім пры гэтым высокае натхненне, ці спакойна ён аб-думаў «спосабы, і матар'ял, і мэту». Задача паэта значна ўскладняецца тым, што твор адрасуецца звычайна не кан-крэтнай асобе, а многім людзям з уласцівымі ім індывіду-альнымі асаблівасцямі характару і розным жыццёвым вопы-там. Аднак іменна гэта асаблівасць паэзіі дазваляе тлума-чыць яе як грамадска значную з'яву.

Твор, успрыняты чытачом, перастае быць замкнёнай, нерухомай структурай і пачынае сваё існаванне на розных узроўнях, больш ці менш блізкіх да арыгінала. Аднак гэтыя эквіваленты маюць агульную аснову ў творы. Вось чаму ў далейшым, гаворачы аб суадносінах рацыянальнага і эма-цыянальнага ў паэзіі, мы будзем мець на ўвазе адначасова і тэкст твора (як семантычнае і фармальнае адзінства), і асаблівасці працэсу яго эстэтычнага ўспрымання з улікам тых момантаў, што складаюць творчы працэс

Даўно заўважана, што і рацыянальнае суджэнне, і мастацкая эмоцыя на любым узроўні эстэтычнага ўспрыман-ня адрозніваюцца ад абыдзённых. Падабенства ж паміж мастацкімі і абыдзённымі эмоцыямі заключаецца ў тым, што яны маюць адну і тую ж гнасеалагічную прыроду: і тыя, і Другія адлюстроўваюць і замацоўваюць вопыт адносін, які складваецца аб'ектыўна. Ім уласцівы блізкі ў сваім падабен-стве жыццёвы змест.


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73