ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

 А як родную згадаю старану,

Як згадаю яе беднасць і нуду,—

Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну,—

Мо душу хоць трохі гэтым адвяду.

Грозна песня разліваецца, грыміць,

Долю горкую, мужыцкую кляне,

Бо нявідзімы ланцуг на іх вісіць,

Бо ім цяжка жыць у роднай старане.

(I, /58)

Калі падступае душэўны смутак, «ціха песня разліваец-ца, звініць», а як згадае паэт цяжкую долю свайго народа, «грозна песня разліваецца, грыміць». Тут важна падкрэс-ліць, што думкі пра родны край, песні пра мужыцкую долю Багдановіч вылучаў у сваей творчасці як наибольшую ду-хоўную каштоўнасць:

Сэрца сціснецца, і я пяяць пачну,—

Мо душу хоць трохі гэтым адвяду.

Успомнім для параўнання лермантаўскае «я жить хочу, хочу печали» або «и мне страданье мило, как спутник, собственность иль брат». Вялікі рускі паэт, творам якога быў уласцівы высокі грамадзянскі пафас, не заўсёды ставіў свой асабісты душэўны вопыт у залежнасць ад грамадзянскага. Гэтай тэндэнцыі прытрымліваліся многія філасофскія паэты XIX ст. Аднак творчасць такіх паэтаў, як А. Пушкін і М. Някрасаў у рускай паэзіі, Ф. Багушэвіч, Янка Купала і Якуб Колас у беларускай, сведчыць аб тым, што зліццё лі-рычнага і грамадзянскага «я» паэта — з'ява заканамерная ў развіцці паэзіі. У лірыцы М. Багдановіча яна праявілася з асаблівай выразнасцю, паколькі была яшчэ звязана і з тым, што паэт адчуваў сваю блізкую смерць, успрымаў яе як немінучую рэальнасць, шкадаваў, што многае не паспее зрабіць. Ацэнка ім асабістай творчасці была больш' чым сціплай. У сваім апошнім вершы паэт па сутнасці пісаў не столькі аб сваім укладзе ў літаратуру, колькі аб шчасці быць прыналежным да яе і таму быць не самотным, калі побач ні родных, ні сяброў:

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

3 друкарні пана Марціна Кухты.

(I, 278)

Філасофская лірыка Максіма Багдановіча, як і яго вершы адкрыта грамадзянскага гучання і фальклорна-песенныя творы, сведчыць аб высокім майстэрстве паэта, нясе сляды яго карпатлівай работы над вершам з мэтай пашырэння яго змястоўнасці. Лагічна-дыскурсіўны аналіз паэзіі Багданові-ча, зроблены намі, адносіцца ў асноўным да моўных структур, якія ўяўляюць сабою закончаную сістэму сродкаў вы-разнасці. Пры такім аналізе філасофскай лірыкі асабліва прыкметна тое, што рацыянальнае ў ёй (іменна філасофскія задачы) аказваецца вычарпальным, у той час як эмацыя-нальнае, выступаючы ў мностве сувязей, складае сутнасную каштоўнасць яе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 [69] 70 71 72 73