ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Некалькі разнародных, далёкіх, толькі па асацыяцыі су-аднесеных вобразаў ствараюць цэласную і надзвычай вы-разную карціну. У дадзеным выпадку індывідуальнае ба-чанне паэта выяўлена ў вобразнай, пачуццёва-значымай, а не абстрактна-паняційнай форме (у філасофскай лірыцы ня-рэдка ўжываюцца і тая, і другая). 3 упэўненасцю можна сказаць, што калі тая ці іншая грамадская ці палітычная думка М. Багдановіча актуальная для многіх перадавых асоб яго часу, у тым ліку і вядомых паэтаў, то вобразнае ўвасабленне мастацкай ідэі — здабытак асабісты і застанец-ца ў паэзіі непаўторным, як той жа малюнак буры.

Тут дарэчы прывесці думку, выказаную М. А. Дабра-любавым: «У творах таленавітага мастака, якімі б яны ні былі разнастайнымі, заўсёды можна прыкмеціць нешта агульнае, тое, што характарызуе ўсіх іх, і тое, што адроз-нівае іх ад твораў іншых пісьменнікаў. На тэхнічнай мове мастацтва прынята называць гэта светапоглядам мастака, але дарма пачалі б мы рупіцца пра тое, каб прывесці гэты светапогляд да пэўных лагічных збудаванняў, выказаць яго ў адцягненых формулах. Адцягненасці гэтай звычайна не бывае ў самім усведамленні мастака: нярэдка нават у адцягненых разважаннях ён выказвае паняцці надзіва супраць-леглыя таму, што выказваецца ў яго мастацкай дзейнасці,— паняцці, якія ён прыняў на веру ці здабыў праз уяўна пад-манныя, наспех, чыста знешнім вобразам, складзеныя сілагізмы. Асабістыя ж погляды яго на свет, якія служаць ключом да характарыстыкі яго таленту, трэба шукаць у сі-стэме жывых вобразаў, якія ён стварае» 9.

Аналіз суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага ў фі-ласофскай лірыцы М. Багдановіча паказвае, што як паэт новага часу ён карыстаўся метадам саманазірання і сама-выяўлення, г. зн. аб'ектывізаваў сваю свядомасць.

Тое, што было ў яго паэзіі найбольш аб'ектыўным, ра-цыянальным, было і найбольш даступным і агульным для многіх. Грамадзянскі і філасофскі пафас яго вершаў пры ўважлівым разглядзе аказваецца блізкім лепшым беларус-кім паэтам — Купалу і Коласу: Багдановіч падзяляў пера-давыя ідэі рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху свайго часу.

Сярод праграмных твораў паэта ёсць верш «Мае песні», які варта прывесці тут у сувязі са сказаным. Датуецца ён 1908 г. і, як бачым, прыпадае на самы пачатак творчай дзей-насці Багдановіча. Акрамя таго, адзначым, што пасля 1905 г. у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху акрэслілася тая ідэйна-палітычная дыферэнцыяцыя, якая перад кожным мастаком паставіла альтэрнатыўнае пытанне: чые інтарэсы ён выказвае — народа бо яго прыгнятальнікаў? Як паэт філасофскага складу мыслення, з высока развітой самарэ-флексіяй, Багдановіч найбольш выразна выказаўся ў пер-шай частцы верша. Дарэчы, верш «Мае песні» і фармальна складаецца з дзвюх асобных, памечаных нумарамі частак:

 Калі смутак моцна дзьме душу маю

I шкада мне дзён загубленых сваіх,—

Я паціху песні сумныя пяю,

Усю жуду сваю выкладываю ў \х.

Ціха песня разліваецца, звініць,

Вымаўляе, як я моладасць згубіў,

Як дагэтуль не патрапіў палюбіць

I саўсім, бадай, праўдзіва шчэ не жыў.

(I, /58)

Прывядзём другую частку верша, якая сведчыць, што свет асабістых псіхалагічных перажыванняў быў той сферай для паэта, якая заўсёды кантралявалася высокаразвітым этычным і грамадзянскім пачуццём:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 [68] 69 70 71 72 73