ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Апісанне смерці мужыка, як паказваюць гэтыя радкі, мала чым адрозніваецца ад купалаўскага. Тэма гэта ўвогуле пасля Ф. Багушэвіча стала традыцыйнай у беларускай паэзіі.

Своеасаблівасць верша Багдановіча «Над магілай мужыка» ў параўнанні з вершам Меражкоўскага заўважаеттца і на ўзроўні гукавой арганізацыі. Выкарыстаны тут альтэрні-руючы рытм нават не напамінае «чысты» ямб Меражкоўска-га — яго хутчэй можна суаднесці з рытмамі, якія, паводле пушкінскага вобраза, нагадваюць язду на возе па ўхабістай дарозе — такая тут цесната гукаў і складоў, як, напрыклад, у радку: «Над табой пласт гліны цяжкай наваліла». Ансімвалізм у вершы Багдановіча ўжываецца побач з канкрэтнымі жыццёвымі рэаліямі.

Усякае мастацтва ставіць сваёй задачай адлюстраванне Ьгульных заканамернасцей жыцця, а таму імкнецца да вядо-май эстэтычнай гармоніі канкрэтнага і абагульненага, непа-Ьрэдна або стала зафіксаванага ў сімвалічным знаку. Да ска-іанага трэба дадаць, што любы тып структуры мадэрнісцка-іа верша не можа лічыцца прынцыпова новым тыпам па-втычнай структуры, невядомым рэалістычнаму мастацтву. ІІІто ж да твораў М. Багдановіча, то ў гарманічнай, рэалі-Ьтычнай канве іх масгацкія прыёмы самі па сабе не нясуць раго ўсеагульнага універсальнага значэння, якое яны набы-ваюць у літаратуры мадэрнізму.

Успомнім у сувязі з гэтым знарочыстую алітэрацыю ў вершы «Човен тамлення» К. Бальманта і адначасова эпігра-му Багдановіча, якую прывёў у сваіх успамінах Ц. М. Год-неў (акадэмік АН БССР, сябар Багдановіча па гімназіі):

Страждет с каждым днем отчаянней читатель за грехи.

Ходит челн мой непричаленный по морю чепухи.

Годнеў падкрэсліваў, што, прызнаючы некаторыя дасяг-йенні ў галіне развіцця мастацкіх сродкаў у паэзіі (як, напрыклад, музычнасць у сімвалістаў), Багдановіч тым не менш «на дэкадэнцтва глядзеў адмоўна, лічыў яго нездаро-раю з'яваю, крыўляннем і лічыў, што шлях літаратуры — збліжэнне з народам, з яго творчасцю» .

Якімі б прыёмамі ні карыстаўся Багдановіч як паэт-рэа-ліст, ён не надае ім самацэннага значэння. Паэт прывучае >нас да асаблівасцей свайго майстэрства, як і да ўласцівага ^яму бачання свету і спосабу адлюстравання. У вершы «Над шагілай мужыка» ён ужывае толькі адзін, і той сталы эпітэт щпа сутнасці азначэнне): «грудзі ўпаўшыя», калі падае воб-граз беларускага мужыка, гаротнага, беззямельнага, які не Івытрымаў цяжкой барацьбы за існаванне.

У паэзіі М. Багдановіча аўталагічны стыль сустракаец-

5ца рэдка, і тое, што іменна ў вершы «Над магілай мужыка» I паэт ім карыстаецца, сведчыць аб надзвычайнай неабходна-сці даць карціну, найбольш блізкую да паўсядзённай, жыц-цёвай рэальнасці. У іншых жа выпадках паэт карыстаецца часам вельмі віртуозна пабудаванымі вобразамі. 3 той жа паэтычнай упэуненасцю ў рэальнасці карціны Багдановіч у вершы «Бура» апісвае грымотнае неба:

Панурая, вялізная жывёла

Па шыры неба ў даль марудна праплывае.

Усё сціхла, але вось паветра рассякае

Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён — і грукат пракаціўся;

Мігае грозны меч, удары не сціхаюць,

I ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,

А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.

ІІ 34)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 [67] 68 69 70 71 72 73