ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

I. Замоцін наўрад ці меў рацыю, калі такім чынам тлу-мачыў паходжанне гэтага вобраза. М. Багдановічу было тады не больш пяці гадоў.

М. Багдановіч сустрэў вобраз, падобны да спенсераўска-га, у працах біёлага і публіцыста М. Д. Ножына. Параўнан-не капіталістычнага грамадства з калоніяй прасцейшых, мар-скіх сіфонафор, якое сустрэў М. Багдановіч у працы гэтага вучонага, было ўспрынята надзвычай эмацыянальна. Услед за Ножыным яго ўразіла тая ненармальная аднабаковасць у існаванні сіфонафор, якія прыстасаваліся да выканання якой-небудзь адной функцыі — падтрымліваць раўнавагу ў ІваДзе ці размнажацца, абараняцца ад ворагаў або сачыць tea парадкам у сямействе, падобна жандармерыі ў дзяржаве. Тэта адпавядала і асабістаму ўяўленню М. Багдановіча аб Ісапіталістычным грамадстве, што відаць з яго артыкула сМікалай Дзмітравіч Ножын».

«Праўда, у чалавечым грамадстве асоба яшчэ не так зву-Ікана, як у грамадстве мураўёў ці сіфонафор,— чытаем у Вагдановіча,— не ператворана ў просты орган грамадства. Лле трэба памятаць, што яно развіваецца і развіваецца імен-на па апісанаму тыпу, г. зн. яго развіццё ідзе ў бок усё Вольш глыбокага драблення на класы» (II, 362—363).

3 культу гэтых настрояў пачынаў, на-прыклад, Д. Меражкоўскі:

...Печалью дышит все... Могучими волнами

И у меня в груди встает твоя печаль,

Огромный саркофаг с потухшими мирами!

Одним мучительным вопросом: для чего?

Вселенная полна, как роковым сознаньем

Глубокой пустоты, бесцельности всего,

И кажется, мы с ней больны одним страданьем.

Вселенная полна вопросом: для чего?

Успомнім тут заключныя радкі верша Багдановіча «Над магілай мужыка» з іх рытарычным зваротам:

Дык скажы ты мне, халодная магіла:

Для чаго ж змагаўся цягам ён з жыццём?

Перачытаем верш «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог» з яго пытаннямі:

...для чаго мы

Па далёкіх і розных пуцях

Адзінока йшлі ў край невядомы?

I чаму паспяшаліся так,

Напружаючы ўсе свае сілы,

Калі ціха паўзушчы чарвяк

Усё ж дагнаў нас ля самай магілы?

Параўнанне прыведзенага вышэй верша Меражкоўскага і вытрымак з вершаў Багдановіча не пакідае ніякіх сумнен-няў у іх пераклічцы».

Той факт, што М. Багдановіч сам адзначаў літаратурнае паходжанне верша «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог», сведчыць, што надзвычай развітое рэфлексіўнае мысленне паэта было звязана як з яго сацыяльным, так і культурным вопытам. У дадзеным выпадку мела месца строгая творчая самаацэнка. Іменна таму, адзначыўшы ўслед за А. Лойкам элементы запазычання ў філасофскай лірыцы М. Багдано-віча, паспрабуем паказаць і розніцу, якая выразна выяўля-ецца пры параўнанні вобразнай структуры вершаў, якія прыводзіць даследчык.

У лісце ў рэдакцыю «Нашай нівы» ад 29 ліпеня 1912 г. Багдановіч, сказаўшы пра літаратурнае паходжанне верша «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог», называв пры гэтым імя П. Верлена. Зварот да творчасці выдатнага французскага паэта, як і да многіх іншых, быў матываваны імкненнем Баг-дановіча «прышчапіць» беларускай прасодыі ўсё лепшае, што выпрацавала да таго часу еўрапейская паэзія. «Ва ўся-кім разе,— пісаў ён,— пераклады з Верлена больш вартыя друку, чым гэтыя трафарэты, да ліку каторых трэба прыпі-|саць і верш «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог» (II, 499). іУ гэтых словах адчуваецца клопат аб развіцці беларускай літаратуры і разумение шляхоў яе развіцця.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 [65] 66 67 68 69 70 71 72 73