ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

У філасофскай лірыцы М. Багдановіча сустракаюцца цшатлікія вобразы і параўнанні, якія арганічна звязаны з яго ідэйнымі перакананнямі і прыкметна вылучаюцца ў сі-тэме яго мастацкага мыслення сваёй мнагазначнасцю, ёміс-асцю. Філагенетычную аснову іх змястоўнасці можна знай-сці і ў народнай творчасці.

Цікава, што і верш, і артыкул напісаны ў адзін час — 1911 г. Да такіх устойлівых, традыцыйных тропаў нале-ыць і вобраз, выкарыстаны паэтам у вершы «Каганцу»:

Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таемна бяжыць, Але мусіць урэшце на волю прабіцца, Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца I радзімаму краю служыць.

(I. 86)

Вобраз крыніцы сустракаецца і ў іншых вершах М. Баг-дановіча, а таксама ў артыкуле, прысвечаным творчасці вя-омага ўкраінскага паэта В. Самійленкі. «Апошні ўзлёт ворчасці Самійленка,— пісаў Багдановіч,— адносіцца да 905—1906 гг., калі цэнзурныя перашкоды былі зняты, а злоба дня давала такую багатую страву для гумару і саты-ы. У гэтым напрамку і ішла яго літаратурная праца. Але рамадскае жыццё хутка зноў увайшло ў вузенькія берагі, бмялела, і Самійленка замоўк: для гарачай, баявой рабо-ы сатыры не было ўжо месца, а ад лірыкі ён і раней амаль дмовіўся. I толькі пераклад «Мізантропа» Мальера, які ыйшаў нядаўна, паказаў, што Самійленка яшчэ не пакінуў творчага шляху. Так ручай часам ідзе ў зямлю і доўга стру-меніць там у глыбіні нябачным, пакуль нечакана не праб'ец-ца дзе-небудзь зноў на паверхню, і тады з радасцю бачыш. што ён не высах, не прапаў, не згубіўся ў пясках, што воды иго па-ранейшаму чыстыя, празрыстыя і глыбокія» (II, 183—184).

Як пашыраецца сэнс сказанага ад такога вобразнага па-раўнання, як нечакана абагульняецца мноства праяў літа-ратурнага працэсу і грамадскага жыцця і выдзяляецца са-мае галоўнае — тое, што складае пафас гэтага артыкула: думка аб неўміручасці гуманістычнага духу сапраўднан па-эзіі! У кожным выпадку паэтычны вобраз структуры твора шырэй за думку, якая выкладзена ў ім, перш за ўсё таму, што ўзбагачаны эмацыянальна. Іменна таму Мэксім Багда-новіч, і не толькі ён, карыстаецца некаторымі прыёмамі паэзіі і ў публіцыстыцы. Аднак у паэтычнай структуры вобра-зы і параўнанні ўспрымаюцца больш агульна нават і тады, калі ў аснове іх ляжыць індывідуальны псіхалагічны вопыт паэта, яго асабістыя ўражанні. Паспрабуем прасачыць, як рэалізуецца гэта асаблівасць у вершы Багдановіча «Усплы-вае грамада сіфонафора»:

Усплывае грамада сіфонафора —

Жывых асоб жывушчая трунаі

Зраслася з іх, скалечаных, яна,

Як з членаў, не жадаючых прастора.

Дзе хто яе кіруе паміж мора,

Хто — хапае здабычу ў цемні дна?

Аб раўнавазе рупіцца адна,

I ўсе жывуць без шчасця і без гора.

(I. 415)

 

Цэласны мастацкі вобраз заснаваны на параўнанні чала-вечага існавання ў капіталістычным грамадстве са спосабам жыцця прасцейшых — марскіх сіфонафор. Па сутнасці гэта верш-алегорыя. Адзін з першых даследчыкаў творчасці Баг-дановіча I. Замоцін звязвае паходжанне гэтага вобраза з моцнай псіхалагічнай рэакцыяй маці паэта на кнігу Спенсера, у якой грамадства параўноўваецца з пачварнай жывё-лай.-Юны Максім прысутнічаў пры тым, калі Марыля Апа-насаўна была моцна ўзрушана спенсераўскім вобразам чала-вецтва ў выглядзе пачвары, у якой рукі, ногі, галава і тулава складаюцца з груды людскіх цел. Аб гэтым сведчаць успаміны бацькі паэта Адама Ягоравіча. I. Замоцін не зася-роджвае ўвагі на сацыяльным змесце верша. Яго больш ці-кавяпь у дадзеным выпадку жыццёвыя рэаліі, факты біягра-фіі, якія не непасрэдна, а праз асэнсаванне, праз прызму вобразнага мыслення паэта адбіваюцца ў мастацкім творы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 [64] 65 66 67 68 69 70 71 72 73