ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

 Як многа чалавечага — і думак, i пачуцця; як многа ра-цыянальнага — без звычайнага рацыяналізму, індывідуаль-на-пачуццёвага, аднак жа перажытага многімі і зразумелага ім. Гэта не толькі пасланне сябру па гімназіі Д. Д. Дзябольскаму, але і... нам, нашчадкам, бо не ў пісьме, а ў строгай, адточанай форме верша паэт выказаў свае думкі і пачуцці. Не для адной толькі надзённай патрэбы напісана, бо не уты-літарная мэта, проста рамесніцтва, а высокае мастацтва па-трабуе дасканаласці і таму спецыяльнага клопату аб форме. Акрамя таго, тут выкарыстана ўлюбёная форма паэта, аб якой скажам больш падрабязна, бо ў творчасці сваей Макам Багдановіч да яе не раз звяртаўся. Іменна некаторьп: характэрныя рысы яе у значнай меры сведчаць аб тым, што нават самае запаветнае, пачуццёвае паэт «даводзіць» да чы-тача, звяртаючыся да прыёмаў звычайнай логікі мыслення, і наадварот — думка, суджэнне толькі тады для яго мае колькі-небудзь важнае значэнне, калі закранае душу, хва-люе і трывожыць.

Строгая лаканічнасць архітэктонікі верша «Д. Д. Дзя-больскаму» нагадвае санет; гэта, можна сказаць, адна з ва-рыяцый яго галоўных структурных вымог. Думкі ў вершы сціснуты, «як зярняты пад адной шкарлупінай у арэху-спа-рышу» (параўнанне самога паэта), хоць кожная і самасгой-ная. Гэта верш-дыялог, з якога нараджаецца часам зусім нечаканае заключнае слова. У адпаведнасці з гэтым — і страфічнае ўзаемадзеянне. Toe, аб чым гаворыцца ў пер-шай страфе, гучыць цікава і эмацыянальна, але з сумнен-нем: пачуццё толькі-толькі пачынае выспяваць. Затое у кан-цы, як у старажытнай прытчы пра чыё-небудзь жыццё, уз-нікае своеасаблівая, блізкая кожнаму чалавечаму сэрцу думка:

У новым свеце пройдзе ўсё

Былое прада мной...

Што ж: хай канчаецца жыццё,

Хай зноў зварушыцца чуццё

Мінулай пуціной.

(I. 201)

Калі ж паглядзець на кожную з пяцірадковых строф верша, то яны і самі па сабе арганізаваны так, што іх аўта-номная структура дыялагічная. Ва ўсіх іх вар'іруецца ўсё тая ж узаемадзеючая сувязь як зместу, так і формы. Гэта як бы кругі ў крузе, дзе фармальныя сродкі выказвання выкарыстаны ў поўнай згодзе з тым, што паведамляецца. Рытм тут у адпаведнасці з унутрыстрофным «дыялогам» радкоў альтэрніруючы (тэрмін Б. Тамашэўскага). Ён па сутнасці не змяняецца, а таксама толькі вар'іруецца — усе тыя ж ямбічныя камбінацыі. Варыяцыі гэтыя чаргуюцца, як бы падкрэсліваючы іх невыпадковасць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 [62] 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73